.

  ВЕТЭРЫНАРНА-ЗААТЭХНIЧНАЕ АДДЗЯЛЕННЕ

Загадчык аддзялення ветэрынарнай медыцыны

Загадчык аддзяленя
Лiхач Аксана Мiкалаеўна

Спецыяльнасць: 2-740302 - Ветэрынарная медыцына
Кваліфікацыя: фельчар ветэрынарнай медыцыны

ФЕЛЬЧАР ВЕТЭРЫНАРНАЙ МЕДЫЦЫНЫ

Ветэрынарыя – комплекс навук, якія вывучаюць будову жывёльнага арганізма, нармальныя і паталагічныя працэсы, якія праходзяць у ім, прычыны, прыкметы, метады дыягностыкі і лячэння захворванняў жывёл.

Фельчар ветэрынарнай медыцыны – спецыяліст, які мае прафесійную кваліфікацыю для ажыццяўлення ветэрынарна-медыцынскай дзейнасці па ахове здароўя жывёл.

Дзейнасць ветэрынарнага ўрача ўключае правядзенне мерапрыемстваў па дыягностыцы, лячэнні і прафілактыцы захворванняў жывёл, кантроль якасці кармоў, прадухіленне парушэнняў ветэрынарна-санітарных правілаў і забеспячэнне выпуску дабраякасных прадуктаў з жывёльнай сыравіны. У абавязкі ветэрынарнага ўрача таксама ўваходзіць праца па выяўленні бясплодных жывёл, да якіх прымяняюцца метады штучнага асемянення, і па трансплантацыі эмбрыёнаў.

Нагляд ветурача абавязковы пры нарыхтоўцы прадуктаў харчавання і гандлі імі. Функцыянальныя абавязкі ветэрынарнага ўрача адрозніваюцца ў залежнасці ад месца яго працы і спецыялізацыі. У функцыі ветэрынарнагаурача ўваходзіць улік ветэрынарнай работы на абслугоўваемым участку і прадстаўленне ўстаноўленай справаздачнасці ў вышэйстаячыя органы ветэрынарнай службы.

У дадатак да асноўнай спецыяльнасці навучэнцы атрымліваюць дзве рабочых прафесіі:

  • Аператар па штучным асемяненні жывёл і птушкі;
  • Вадзіцель аўтамабіля.

Галоўная задача, якую вырашае ветэрынарыя, - гэта забеспячэнне дабрабыту жывёлагадоўлі па розных хваробах, ахова здароўя людзей ад хвароб агульных для чалавека і жывёл (сап, сібірская язва, шаленства, бруцэлёз і многіх іншых), далейшы рост вытворчасці прадуктаў жывёлагадоўлі высокай санітарнай якасці і абарона нашых межаў ад заносу асабліва небяспечных хвароб жывёл.

Аддзяленне ветэрынарнай медыцыны Аддзяленне ветэрынарнай медыцыны

Спецыяльнасць: 2-740301 - Заатэхнія
Кваліфікацыя спецыяліста: заатэхнік

Ад вытворчасці прадуктаў харчавання — малака, мяса, яек, іншай прадукцыі жывёлагадоўлі — залежыць дабрабыт кожнай сям'і. Вось чаму сельскай гаспадарцы, падрыхтоўцы высокакласных спецыялістаў у Рэспубліцы Беларусь надаецца такая вялікая ўвага.

Адной з самых запатрабаваных спецыяльнасцяў у сельскай гаспадарцы з'яўляецца прафесія заатэхнік .

Заатэхнія ( ад грэч. заа - жывёла , тэхна - навука , мастацтва ) - гэта навука аб тэхналогі і вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі.
Заатэхнікі з'яўляюцца тэхнолагамі вытворчасці , якія , ведаючы біялагічныя асаблівасці сельскагаспадарчых жывёл і асновы нарміраванага кармлення , выкарыстоўваючы сучасныя тэхналогіі ўтрымання і прыёмы селекцыйна -племянной работы, забяспечваюць высокую прадуктыўнасць жывёлы пры мінімальных выдатках на ўтрыманне.

Спецыяліст-заатэхнік павінен:

  • у галіне развядзення сельскагаспадарчай жывёлы з асновамі селекцыі ведаць асновы племянной і селекцыйнай работы, дасягненні навукі і перадавога вопыту па арганізацыі селекцыйнай работы;
  • асноўныя элементы буйнамаштабнай селекцыі;
  • у галіне біятэхналогіі з асновамі акушэрства ведаць задачы біятэхналогіі і акушэрства, асновы ветэрынарнага акушэрства, умець аналізаваць прычыны, распрацоўваць і праводзіць мерапрыемствы па прафілактыцы і ліквідацыі мастытаў, бясплоддзя і ялавасці, аказваць дапамогу жывёлам пры родах, прымаць нованароджаны маладняк;
  • у галіне генетыкі ведаць асноўныя метады, якія выкарыстоўваюцца пры вывучэнні спадчыннасці і зменлівасці, умець выкарыстоўваць у практыцы племянной справы дадзеныя па імунагенетыцы, геннай інжынерыі.

Са сваёй будучай спецыяльнасцю навучэнцы знаёмяцца на вучэбна-вытворчай ферме буйной рагатай жывёлы, вучэбнай свінаферме, у малочнай лабараторыі, на пчальніку.

У дадатак да асноўнай спецыяльнасці навучэнцы атрымліваюць чатыры працоўныя прафесіі:

  • Аператар машыннага даення;
  • Аператар па штучным асемяненні жывёл і птушкі;
  • Трактарыст- машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці;
  • Вадзіцель аўтамабіля.

 

Адрас:
вул. Леніна, 64, 225372, г. Ляхавічы, Брэсцкая вобласць
Дырэктар:
Абарава Алена Эдуардаўна
Тэлефон:
(801633) 2 04 01, 2 03 65
Факс:
(801633) 2 03 65
E-mail
Сайт

АДАСОБЛЕНАЕ СТРУКТУРНАЕ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЕ «ЛЯХАВІЦКІ ДЗЯРЖАЎНЫ АГРАРНЫ КАЛЕДЖ»