УНИВЕРСIТЭТ

10-11 чэрвеня на вадасховішчы «Гаць» прайшоў XI турысцкі злёт сярод работнікаў універсітэта.

10-11 чэрвеня на вадасховішчы «Гаць» прайшоў XI турысцкі злёт сярод работнікаў універсітэта. 

У турысцкім злёце прынялі ўдзел 172 чалавекі. Паміж сабой спаборнічалі 6 каманд: адміністрацыі і супрацоўнікаў універсітэта, інжынернага факультэта, факультэта педагогікі і псіхалогіі, факультэта славянскіх і германскіх моў, факультэта эканомікі і права, адасобленага структурнага падраздзялення «Ляхавіцкі дзяржаўны аграрны каледж». 

У першы дзень каманды сапернічалі ў турысцкай паласе перашкод, конкурсах «Сляпое арыентаванне», «Турысцкія навыкі і побыт» і конкурсе вырабаў. 

У другі дзень каманды прынялі ўдзел у спаборніцтвах па гарадошным спорце, стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі і руху азімутальным ходам. 

Па выніках двух дзён спаборніцтваў месцы размеркаваліся наступным чынам: інжынерны факультэт – 1 месца; 

адміністрацыя і работнікі універсітэта – 2 месца;

факультэт педагогікі і псіхалогіі – 3 месца; 

факультэт славянскіх і германскіх языков – 4 месца; 

факультэт эканомікі і права – 5 месца; 

Ляхавіцкі дзяржаўны аграрны каледж – 6 месца.

19.06.2017