УНИВЕРСIТЭТ

Лепшыя выпускнікі БарДУ 2017 года на чале з рэктарам універсітэта В.І.Качурка сталі ўдзельнікамі Рэспубліканскага балю выпускнікоў устаноў вышэйшай адукацыі з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнка

На Рэспубліканскі баль выпускнікоў былі запрошаныя больш за 270 гасцей, у іх ліку службовыя асобы краіны, кіраўнікі беларускіх дзяржаўных і прыватных універсітэтаў, выкладчыкі і выпускнікі з усіх абласцей, якія вызначыліся ў вучэбнай, навуковай, грамадскай, культурнай і спартыўнай дзейнасці, пераможцы алімпіяд і конкурсаў, лаўрэаты спецыяльных фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. 

Сярод лепшых - Наталля Варанец (ФПП), Алеся Амбражэй (ФСГМ), Анастасія Гатоўчыц (ФСГМ) і Аляксандр Сакута (ФЭП). 

Выпускнік факультэта эканомікі і права А.Сакута ўзнагароджаны Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў вучэбнай, навукова-даследчай і грамадскай дзейнасці. 

Пасля заканчэння афіцыйнай цырымоніі гасцей свята чакала насычаная канцэртная і забаўляльная праграма.

28.06.2017