УНИВЕРСIТЭТ

«Я кажу жыццю “Так!”»

Гэтыя словы сталі лейтматывам сустрэчы, якая прайшла 12 верасня на базе інтэрната па вул. Убарэвіча, 18.

Студэнты сумесна з членамі валанцёрскага атрада «Крылы надзеі» і педагогам-псіхолагам В.М.Бабылёвай прысвяцілі свой дыялог-практыкум Сусветнаму дню прадухілення самагубстваў. Развіццё жыццялюбства і здольнасці да дапамогі бліжняму, самадапамогі ў трывожных сітуацыях – менавіта гэта стала асноўнай мэтай інтэрактыўных зносін.

Абмеркаванне актуальных відэаролікаў, разыгрыванне сітуацый дапамогі людзям, якія апынуліся ў няпростай сітуацыі, «бяспройгрышная латарэя» пазітыўных думак на кожны дзень, прыёмы самадапамогі – такі карысны багаж узялі з сабою ўдзельнікі, выказваючы гатоўнасць быць неабыякавымі ў сітуацыях, якія патрабуюць іх удзелу ў лёсе блізкага і ўзаемадапамогі.

15.09.2017