УНИВЕРСIТЭТ

На факультэце славянскіх і германскіх моў праведзены развіццёвы занятак з элементамі трэнінгу «Нашы жаданні і магчымасці. Аб неабходнасці ўвагі і спосабах яе развіцця»

4 і 5 кастрычніка 2017 года студэнты групы СЗМ-21 і групы СЗМ-23 факультэта славянскіх і германскіх моў прынялі ўдзел у развіццёвым занятку з элементамі трэнінгу «Нашы жаданні і магчымасці. Аб неабходнасці ўвагі і спосабах яе развіцця», які быў праведзены загадчыкам вучэбна-метадычнага кабінета В.М. Клім.

Ці можа чалавек паўплываць на выкананне сваіх жаданняў? Ці патрэбна пастаноўка мэты? Якім чынам развіццё ўвагі можа паўплываць на дасягненне пастаўленай мэты?

Чалавек не можа жыць без мэты. Вынік жыцця любога чалавека залежыць ад таго, як выканана яе пастаноўка. Галоўная мэта студэнта — атрымаць дыплом і стаць прафесіяналам сваёй справы. Занятак спрыяў усведамленню студэнтамі таго, што ўвага вельмі важна пры засваенні навучальнага матэрыялу, бо увага — гэта ўваход інфармацыі ў памяць, без увагі праца памяці асуджана на правал.

Студэнты актыўна ўдзельнічалі ў практычнай частцы трэнінгу, якая ўключала ў сябе працу па выкананні практыкаванняў на развіццё ўвагі, таксама былі дадзены рэкамендацыі па яе самастойнай трэніроўцы.

09.10.2017