УНИВЕРСIТЭТ

Прадстаўнікі інжынернага факультэта ўдзельнічалі ў конгрессных мерапрыемствах біржы дзелавых кантактаў

У верасні 2017 года загадчык кафедры тэхналогіі машынабудавання к. т. н., дацэнт М.У. Нярода і загадчык лабараторыі высокаэнергетычных метадаў ўмацавання С.А. Саханько выступілі з дакладам на тэму «Умацаванне дэталяў машын, павышэнне стойкасці рэжучага і штампавага інструмента метадам іонна-плазменнага азаціравання» ў кангрэсных мерапрыемствах біржы дзелавых кантактаў «Перспектыўныя навукова-тэхнічныя распрацоўкі і інавацыйнае развіццё рэгіёнаў», арганізаваных Рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Гродзенскі цэнтр навукова-тэхнічнай і дзелавой інфармацыі». У мерапрыемстве прынялі ўдзел 213 кіраўнікоў і спецыялістаў з 50 арганізацый. У ходзе дадзенага мерапрыемства ўстаноўлены дзелавыя сувязі і дамоўленасці аб далейшым узаемадзеянні і навуковым супрацоўніцтве з ААТ «Беллакт» і ААТ «БелТАПАЗ».

На імя рэктара ўніверсітэта атрыманы падзячны ліст дырэктара Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Гродзенскі цэнтр навукова-тэхнічнай і дзелавой інфармацыі» ў адрас М.У. Няроды і С.А. Саханько за цікавую прэзентацыю і актыўны ўдзел у дзелавых перамовах.

16.10.2017