УНИВЕРСIТЭТ

Студэнты факультэтаў педагогікі і псіхалогіі і славянскіх і германскіх моў прайшлі ў ¼ фіналу Дзясятага рэспубліканскага конкурсу сацыяльных праектаў Social Weekend

Ініцыятыўная група праекта «Студэнцкая майстэрня інавацый» (кіраўнікі В.І. Козел, А. Дыкман), якая складаецца са студэнтаў факультэтаў славянскіх і германскіх моў і педагогікі і псіхалогіі прайшла (заяўлена было больш за 200 праектаў) у ¼ фіналу Дзясятага рэспубліканскага конкурсу сацыяльных праектаў Social Weekend і заваявала права на навучанне і экспертную падтрымку. Патрабуецца нямала намаганняу, звязаных з далейшай прэзентацыяй праекта, бо 14 снежня 2017 года ў фінале сустрэнуцца найбольш абгрунтаваныя праекты, з прадпрымальнай камандай і канкрэтнымі крокамі па рэалізацыі, новымі падыходамі да вырашэння праблем і духам сацыяльнага прадпрымальніцтва, дзе атрымаюць матэрыяльную падтрымку на рэалізацыю праекта ад мецэнатаў і спонсараў.

17.10.2017