УНИВЕРСIТЭТ

Валанцёры атрада БарДУ «Крылы надзеі» наведалі дзіцячы дом сямейнага тыпу

У рамках рэспубліканскай акцыі «Цёплы дом» напярэдадні Дня маці валанцёры атрада БарДУ «Крылы надзеі» (кіраўнік - педагог сацыяльны С.М.Атоўка) наведалі дзіцячы дом сямейнага тыпу (сям’я Біруковых).

Некалькі гадзін цёплых і сяброўскіх зносін пакінулі ва ўсіх шмат станоўчых эмоцый. Для дзяцей малодшага школьнага ўзросту быў арганізаваны майстар-клас па вырабе аплікацыі ў тэхніцы квілінг. Старэйшыя дзеці вывучылі правілы бяспечнага выезду за мяжу ў форме займальнай гульні «Галопам па Еўропе», а дашкаляты з задавальненнем гулялі ў рухомыя гульні.

Напрыканцы сустрэчы, калі падарунак для мамы быў гатовы, усе абмяняліся ўражаннямі і сталі чакаць новай сустрэчы.

17.10.2017