УНИВЕРСIТЭТ

Студэнты БарДУ сталі часткай XIX Сусветнага фестывалю моладзі і студэнтаў у Сочы

«Магчымасць увайсці ў гісторыю, стаўшы часткай XIX Сусветнага фестывалю моладзі і студэнтаў (СФМС), – які ж гэта цудоўны падарунак ад нашага любімага БарДУ», – кажуць сёння студэнты, якія прынялі ўдзел у СФМС.

ХІХ Сусветны фестываль моладзі і студэнтаў, які прайшоў 14–22 кастрычніка ў Сочы, аб'яднаў больш за 20 тыс. маладых людзей з 150 краін і стаў найбуйнейшай падзеяй у гісторыі міжнароднага моладзевага супрацоўніцтва. Беларусь на форуме прадставілі 300 маладых людзей – лідары грамадскіх арганізацый, студэнцкага самакіравання, прафесійныя спартсмены, маладыя парламентарыі, гарадская і сельская працоўная моладзь. Прадстаўнікамі нашага ўніверсітэта былі студэнты інжынернага факультэта, каардынатар дзейнасці прафоргаў універсітэта Карына Васілеўская, старшыня Каардынацыйнага савета лідараў студэнцкага самакіравання БарДУ Раман Шухно, студэнтка факультэта славянскіх і германскіх моў, актывіст БРСМ БарДУ Марына Святошчык.

Урачыстая цырымонія адкрыцця ўразіла удзельнікаў сваімі маштабамі і ўнікальнасцю. Шоў, якое атрымала назву «Абуджэнне», складалася з эпізодаў на актуальныя тэмы: экалогія, беднасць, адукацыя, энергія, інфармацыя і навука. Удзельнікаў фестывалю віталі знакамітыя расійскія выканаўцы: С. Лазараў, Д. Білан, П. Гагарына і інш. Арганізатарам удалося ўключыць ўсіх гледачоў у дзейства, што адбываецца на сцэне. У адкрыцці фестывалю прыняў удзел і Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі У. Пуцін. Завяршылася ўсё выступленнем гурта “One Republic” і святочным салютам. Так быў дадзены старт грандыёзнай сусветнай падзеі. 

Увесь тыдзень СВФМС жыў бурным жыццём. Арганізатары прадугледзелі насычаную праграму, у якую ўваходзілі навукова-адукацыйныя, дыскусійныя, культурныя і спартыўныя мерапрыемствы.

Несумненна, Сусветны фестываль моладзі і студэнтаў-2017 пакінуў глыбокі след у памяці ўдзельнікаў! Гэта сябры ва ўсіх кутках свету! Гэта найвялікшы вопыт і невымоўныя ўражанні, сфармаваныя мэты, ідэі і новае бачанне свету!

«Любімы БарДУ, мы бясконца ўдзячныя табе за такую магчымасць і аказаны давер!», – студэнты БарДУ, удзельнікі фестывалю.

Падрабязней пра ўдзел студэнтаў у СФМС чытайце у газеце “Мой універсітэт” і на старонках групы “Газета БарГУ on-line” ў сацыяльнай сетцы “ВК”.

25.10.2017