УНИВЕРСIТЭТ

Стартаваў конкурс ISTLand2017!

10 лістапада 2017 года стартаваў конкурс ISTLand2017 для студэнтаў 1-4 курсаў спецыяльнасці «Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі».

ISTLand2017 – гэта займальныя лагічныя задачы, якія маюць нестандартнае рашэнне.   

Конкурс стартаваў упершыню, але, мяркуем, гэта стане добрай традыцыяй кафедры ІСТ.

Для ўдзелу ў конкурсе патрабуецца ўступіць у суполку ВКонтакте https://vk.com/istland2017 і адправіць у паведамленне суполкі тэкст з прыкладным зместам: «Я бяру ўдзел! Іваноў Іван Іванавіч, група ІСТ-XX»!

Усім жадаем поспехаў! Конкурс працягнецца да 13 снежня 2017 года.

15.11.2017