УНИВЕРСIТЭТ

Удзел студэнтаў I курса факультэта славянскіх і германскіх моў у метадычных занятках з элементамі трэнінгу «Метадычныя рэкамендацыі па падрыхтоўцы да заняткаў (студэнту на заметку)»

У кастрычніку – лістападзе 2017 года на факультэце славянскіх і германскіх моў праведзены шэраг заняткаў на тэму «Метадычныя рэкамендацыі па падрыхтоўцы да заняткаў (студэнту на заметку)», у якіх прынялі ўдзел студэнты I курса групы БЗМ-11, ЗМ-11, СЗМ-12.

Працэс адаптацыі студэнтаў займае значнае месца ў шэрагу праблем навучання. У сілу разыходжання ў метадах навучання, якія выкарыстоўваюцца ў школе і ва ўстанове вышэйшай адукацыі (пераход на новы рэжым работы, авалоданне новымі яе спосабамі, сацыяльныя перамены, змена ранейшых стэрэатыпаў, стрэсавыя сітуацыі і г. д.), неабходна адаптацыя студэнта-першакурсніка да навучання ва ўніверсітэце, да патрабаванага ўзроўню пазнавальнай дзейнасці. І дадзеныя метадычныя заняткі з элементамі трэнінгу былі накіраваны на аказанне дапамогі студэнтам пры падрыхтоўцы да практычных і семінарскіх заняткаў.

Як правільна пісаць лекцыю? Якая існуе методыка падрыхтоўкі да семінарскіх заняткаў? Якая існуе тэхніка працы над запамінаннем звязанага тэксту? Якую літаратуру і дапаможнікі можна выкарыстоўваць для паспяховай самаарганізацыі, самаадукацыі разумовай работы?

На гэтыя і іншыя пытанні студэнты змаглі атрымаць адказ, прыняўшы актыўны ўдзел у ходзе практычнай часткі заняткаў, праведзеных загадчыкам вучэбна-метадычнага кабінета В.М. Клім.

16.11.2017