Аб універсітэце
Навіны
Анонсы
Віртуальны універсітэт
Арганізацыйная структура
Вышэйшая адукацыя
Аспірантура
Дадатковая адукацыя дарослых
Балонскі працэс
Давузаўскае навучанне
Навука БарДУ
Iнавацыйная дзейнасць
Навуковыя выданні
Навуковыя супольнасці
Навукова-практычныя мерапрыемствы
Аўтаматызаваная сістэма ўліку навуковай актыўнасці ППС універсітэта
МІЖНАРОДНАЕ УЗАЕМАДЗЕЯННЕ
АДУКАЦЫЙНЫЯ ПРАГРАМЫ
МІЖНАРОДНЫЯ ЦЭНТРЫ
ІНФАРМАЦЫЯ
Выхаваўчая работа ва ўнiверсiтэце
АФІША МЕРАПРЫЕМСТВАЎ
НАВІНЫ
МАЛАДОМУ ВЫБАРШЧЫКУ
ПАЗАВУЧЭБНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ
Дзённая форма атрымання адукацыі
Асабісты кабінет студэнта
Дакументы
Расклад заняткаў
Інтэрнаты
Завочная форма атрымання адукацыі
Графік працы медычнага здраўпункта
Гарачыя лініі
Памяткі студэнту
Паступленне
Адукацыя
Кошт навучання
Дзве рэчы на свеце напаўняюць маю душу святым трапятаннем: зорнае неба над галавой і маральны закон унутры нас Імануіл Кант
Менавіта пытанні заваявання чалавецтвам «зорнага неба над галавой» абмяркоўвалі студэнты чатырох факультэтаў БарДУ на дыскусіі з міждысцыплінарным кантэкстам, арганізаванай актывам факультэта педагогікі і псіхалогіі студэнцкага навуковага таварыства БарДУ 9 лістапада 2017 года. Дадзеная дыскусія стала першай у запланаванай серыі дыскусій з міждысцыплінарным кантэкстам.
Тэма дыскусіі – «Космас». Студэнты чатырох факультэтаў у складзе каманд з пяці чалавек загадзя не ведалі пра тэму маючай адбыцца дыскусіі, як і пра фармат яе правядзення – «Студэнцкае кафэ». Асобныя студэнцкія каманды размясціліся за сталамі, якія былі «накрыты» своеасаблівымі папяровымі абрусамі. Вялікі фармат паперы студэнты выкарыстоўвалі для таго, каб адзначаць меркаванні, якія ўзнікаюць у працэсе групавога абмеркавання пытанняў, што прапаноўвалі вядучыя дыскусіі – Філіповіч Дыяна (намеснік кіраўніка СНТ на факультэце педагогікі і псіхалогіі) і Кiцун Уладзіслаў (намеснік кіраўніка СНТ універсітэта). Затым каманды паслядоўна агучвалі адказы на пастаўленыя пытанні, якія, у сваю чаргу, станавіліся прадметам абмеркавання іншых каманд. Варта адзначыць, што дадзены фармат не быў пазбаўлены атрыбутаў традыцыйнага кафэ: студэнтаў частавалі кубачкам гарбаты, а таксама прысмакамі.
На першым этапе дыскусіі перад кожнай камандай стаяла задача імправізацыі: толькі на аснове афармлення аўдыторыі каманды зрабілі высновы аб тэме дыскусіі і прадставілі назву сваёй каманды. Далей кожная каманда прад'яўляла і адстойвала сваё меркаванне па наступных ключавых пытаннях: чаму чалавек імкнецца пакараць нешта новае і невядомае? Як паўплывае асваенне космасу на аднаго асобна чалавека і чалавецтва ў цэлым? Як зменіцца сістэма адукацыі пры ўмовах заваявання чалавецтвам касмічнай прасторы? Варта адзначыць, што свае адказы ўдзельнікі каманд фармулявалі, зыходзячы з асвойваемай імі спецыяльнасці, што і забяспечыла міждысцыплінарны кантэкст.
Дадзеная дыскусія дазволіла студэнтам не толькі зірнуць на праблему з розных пунктаў гледжання і праявіць сябе, але і правесці дзве гадзіны ў прыемнай і сяброўскай атмасферы.
Абiтурыент БарДУ
Аддзел дыстанцыйнага навучання
Бібліятэка БарДУ
Рэпазіторый БарДУ
Сховішча электронных рэсурсаў
Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі
Сайты кафедр унiверсiтэта
Сайт педагога-псіхолага БарДУ
Часопісы БарДУ
Тэксты НПА, якія рэгламентуюць дзейнасць універсітэта
Цэнтр ідэй і практык у мэтах устойлівага развіцця
Віртуальны ўніверсітэт
Канференцыi БарДУ
Адасобленае падраздзяленне «Цэнтр трансферу тэхналогій»
Сістэма ўліку публікацый і праектаў
Адукацыйны партал БарДУ