УНИВЕРСIТЭТ

У рамках «Навуковага марафона» адбылася прэзентацыя спецыялізаванага кабінета крыміналістыкі і круглы стол «Праватворчасць і правапрымяненне як сродак эфектыўнага развіцця сучаснага беларускага грамадства».

Правядзенне вышэйпералічаных мерапрыемстваў забяспечыла кафедра грамадзянскіх і крымінальна-прававых дысцыплін.

Кабінет крыміналістыкі з'яўляецца асновай вучэбна-метадычнай базы кафедры грамадзянскіх і крымінальна-прававых дысцыплін факультэта эканомікі і права, якая забяспечвае працу выкладчыкаў і студэнтаў па даследаванні новых напрамкаў у крыміналістыцы, выкананню лабараторных работ, выпрацоўцы практычных навыкаў.

Арганізацыя працы крыміналістычнага спецыялізаванага кабінета дазваляе замацаваць атрыманыя тэарэтычныя веды на практыцы, шляхам выканання лабараторных работ па дысцыпліне «Крыміналістыка», а таксама можа спрыяць развіццю цікавасці і фарміраванню ў студэнтаў цэласнага ўяўлення аб прафесійных навыках і уменнях ў прафесіі юрыста, пры ажыццяўленні праваахоўнай дзейнасці.

На базе спецыялізаванага кабінета крыміналістыкі 16 студзеня 2018 года выкладчыкамі кафедры грамадзянскіх і крымінальна-прававых дысцыплін быў арганізаваны і праведзены круглы стол на тэму «Праватворчасць і правапрымяненне як сродак эфектыўнага развіцця сучаснага беларускага грамадства».

Мэтай круглага стала з'явілася выяўленне праблемных аспектаў праватворчасці і правапрымянення на сучасным этапе развіцця беларускага грамадства; выпрацоўка практычных рэкамендацый і прапаноў па ўдасканаленні дзеючага заканадаўства.

У ходзе работы круглага стала абмяркоўваліся наступныя праблемныя аспекты праватворчасці і правапрымянення:

  1. Дысцыпліна працы (В.М. Людвікевич, дэкан факультэта эканомікі і права).
  2. Адміністрацыйны арышт як від адміністрацыйнага спагнання (В.Ю. Пракуда, м.ю.н., выкладчык кафедры грамадзянскіх і крымінальна-прававых дысцыплін).
  3. Прававая характарыстыка адаптыўнага спорту ў Рэспубліцы Беларусь (І.Р. Дзік, старшы выкладчык кафедры грамадзянскіх і крымінальна-прававых дысцыплін).
  4. Найменне рэлігійных арганізацый як сродак індывідуалізацыі ў грамадзянскім абароце (Р.В. Круцько, старшы выкладчык кафедры грамадзянскіх і крымінальна-прававых дысцыплін).
  5. Законныя распараджэнні ў крымінальным працэсе (Р.Г. Зорын, к.ю.н., дацэнт, загадчык кафедры грамадзянскіх і крымінальна-прававых дысцыплін).
19.01.2018