УНИВЕРСIТЭТ

Зімовыя навуковыя чытанні

У рамках тыдня навукі на факультэце педагогікі і псіхалогіі 17 студзеня прайшла дыскусійная пляцоўка «Зімовыя навуковыя чытанні», арганізаваная кафедрай псіхалогіі. У працы дыскусійнай пляцоўкі прынялі ўдзел студэнты спецыяльнасці «Практычная псіхалогія», якія маюць паспяховы вопыт навукова-даследчай дзейнасці, а таксама загадчык кафедры псіхалогіі, кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт Т.Я. Яцэнка, старшыя выкладчыкі А.Ф. Несцер і Ж.В. Рзаева, старшы выкладчык, магістр псіхалагічных навук, даследчык І.Л. Кішая, выкладчык К.Д. Быкоўская, выкладчык, магістр псіхалагічных навук, даследчык Л.А. Русецкая.

Студэнты прэзентавалі свае навукова-практычныя распрацоўкі, прысвечаныя актуальным псіхалагічным праблемам: парушэнні харчовых  паводзінаў віктымнай асобы, стыль мацярынскага стаўлення да падлеткаў з паталагічным перфекцыянізмам, развіццё эмпатыі ў юнакоў і дзяўчат са шматдзетных сем'яў, стаўленне будучых педагогаў да асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, стыль сямейнага выхавання дашкольнікаў з прыкметамі інтэлектуальнай адоранасці, фарміраванне каштоўнасных арыентацый студэнтаў, псіхалагічная прафілактыка інтэрнэт-аддыкцыі падлеткаў.

У ходзе навуковай дыскусіі выкладчыкаў і студэнтаў былі вызначаны магчымасці практычнага прымянення і ўкаранення ў адукацыйны працэс устаноў агульнай сярэдняй адукацыі г.Баранавічы вынікаў навуковых даследаванняў студэнтаў, а таксама вектары іх далейшых навуковых даследаванняў па пазначанай праблематыцы.

Лепшыя выступленні студэнтаў адзначаны дыпломамі: група ПП-21 – П. Андрушчанка і А. Жарко; група ПП-41 – У. Вольніч, Ю. Гаманюк, А. Падчашынская, П. Пратасеня, С. Сцепачова, Т. Шаўко.

19.01.2018