УНИВЕРСIТЭТ

Да Дня беларускай навукі ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце на базе Навукова-тэхналагічнага парка БНТУ "Палітэхнік» для маладых навукоўцаў праведзены Дзень адкрытых дзвярэй «Твой Стартап»

Ад Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта ў мерапрыемстве прынялі ўдзел загадчык кафедры тэарэтычнай і прыкладной эканомікі А.М. Кораб, кандыдат эканамічных навук, і загадчык кафедры прафесійнай іншамоўнай падрыхтоўкі І.С. Крыштоп, кандыдат філалагічных навук.

Маладыя навукоўцы азнаёміліся з прэзентацыямі інавацыйных прадпрыемстваў: «Полімедтэх», «Цэнтр адаптыўнай кінезітерапіі», «Спартыўная інжынерыя», «Полімаг» і «Лазерныя тэхналогіі», «Дызайн-цэнтр вышыўкі», «Навукова-інжынірынгавы цэнтр «ЭнергаТэх» і «Турбаэнерджы»,«Новыя оптаэлектронныя тэхналогіі». Далей госці мерапрыемства прынялі ўдзел у семінары «Магчымасці і ўклад тэхнапарка ў развіццё мадэлі «Універсітэт 3.0», на якім прысутнічалі міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь І.В. Карпенка, першы намеснік міністра адукацыі В.А. Богуш, рэктар Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта С.В. Харытончык.

У ходзе канструктыўнага дыялогу ўдзельнікі сустрэчы абмеркавалі найбольш вострыя праблемы і бліжэйшыя перспектывы развіцця беларускай навукі. У завяршэнні семінара міністр адукацыі ўручыў граматы і падзякі асобным маладым навукоўцам за значны ўклад за развіццё навукі і інавацыйнай дзейнасці. Так, граматай Міністэрства адукацыі былі адзначана навукова-даследчая праца загадчыка кафедры тэарэтычнай і прыкладной эканомікі А.М. Кораба.

12.02.2018