УНИВЕРСIТЭТ

Прафарыентацыйная акцыя на факультэце педагогікі і псіхалогіі.

У перыяд студэнцкіх канікулаў ініцыятыўнай групай студэнтаў, удзельнікаў студэнцкага прафарыентацыйнага цэнтра факультэта педагогікі і псіхалогіі БарДУ, была абвешчана прафарыентацыйная акцыя для вучняў і класных кіраўнікоў 9-11 класаў школ горада Баранавічы, курыруемых факультэтам. Мэтай акцыі стала ўдасканаленне прафесійных кампетэнцый студэнтаў, будучых псіхолагаў, а таксама прафарыентацыйная асвета школьнікаў і садзейнічанне ім у выбары профілю навучання і будучай прафесіі.

У мерапрыемствах прынялі ўдзел школьнікі гімназіі № 2, СШ № 17, СШ № 4, СШ № 19, ліцэя № 1 г. Баранавічы, Жамчужненскай СШ, Паланечскай СШ Баранавіцкага раёна. Прафарыентацыйныя мерапрыемствы былі арганізаваны ў выглядзе выязных класных гадзін на тэму «Я выбіраю прафесію».

За перыяд з 29 студзеня па 10 лютага 2018 года было праведзена 15 мерапрыемстваў, у якіх прынялі ўдзел 149 школьнікаў і 15 класных кіраўнікоў. У рамках мерапрыемстваў школьнікі пазнаёміліся з матэрыяльна-тэхнічнай базай універсітэта, убачылі лабараторыі, спецыялізаваныя кабінеты і выставы творчых работ студэнтаў, пагутарылі са студэнтамі, даведаліся аб студэнцкім жыцці і аб спецыяльнасцях, якія можна атрымаць у Барду.

Асаблівую цікавасць у школьнікаў выклікала камп'ютарнае тэставанне і наступнае за ім прафарыентацыйнае псіхалагічнае кансультаванне, у выніку якога вучні змогуць пацвердзіць правільнасць свайго прафесійнага выбару і атрымаць арыенціры для далейшага развіцця сваіх прафесійных намераў.

Сустрэчы са школьнікамі праводзілі студэнты 1 і 4 курсаў факультэта педагогікі і псіхалогіі: Міхеева Ганна, Сцепачова Святлана, Санько Аляксандра, Булаўская Вераніка,  Кароль Марыя, Старасцін Станіслаў, Пратасюк Караліна, Мацукевіч Аляксандр.

Студэнты атрымалі станоўчыя водгукі аб мерапрыемствах ад школьнікаў, класных кіраўнікоў і кіраўнікоў школ.

14.02.2018