УНИВЕРСIТЭТ

Інфармацыйныя заняткі для студэнтаў факультэта славянскіх і германскіх моў на тэму «Метадычныя рэкамендацыі па стварэнні мультымедыйнай прэзентацыі ў праграме PowerPoint»

У сакавіку і красавіку 2018 года працягнулася праца па правядзенні інфармацыйных заняткаў для студэнтаў I і II курсаў факультэта славянскіх і германскіх моў на тэму «Метадычныя рэкамендацыі па стварэнні мультымедыйнай прэзентацыі ў праграме PowerPoint».

Студэнтамі інжынернага факультэта II курса спецыяльнасці «Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі» (гр. ІСТ-21), П. Шынкевічам і В. Роўба была прадстаўлена прэзентацыя «Чаму прэзентацыі рабіць не так проста?», дадзены «шкодныя парады ў слайдах», адзначаны цяжкасці, якія ўзнікаюць пры стварэнні прэзентацый.

Загадчыкам вучэбна-метадычнага кабінета В.М. Клім дадзены метадычныя рэкамендацыі па стварэнні мультымедыйнай прэзентацыі ў праграме PowerPoint. Студэнты атрымалі буклеты-памяткі, а бібліятэкар А.Р. Сінкевич азнаёміла іх з метадычнай літаратурай і рэсурсамі бібліятэкі ў рамках дадзенай тэматыкі.

У заключэнне трэнінгу было праведзена міні-анкетаванне, якое ўключала ў сябе шэраг пытанняў, якія тычацца уменняў і жадання студэнта працаваць у Word, PowerPoint, Excel, а таксама прагназавання пажаданняў асваення гэтых праграм у далейшым.

12.04.2018