УНИВЕРСIТЭТ

Студэнты факультэта эканомікі і права 11 красавіка 2018 прынялі ўдзел у прафарыентацыйных мерапрыемствах

Студэнты факультэта эканомікі і права спецыяльнасцей «Правазнаўства», «Эканамічнае права», якія з'яўляюцца ўдзельнікамі Юрыдычнай клінікі факультэта, прынялі ўдзел у прафарыентацыйнай рабоце, што праводзілася на базе ДУА «Гімназія № 4 г. Баранавічы». Студэнты выступілі перад навучэнцамі 9-10 класаў гімназіі з прэзентацыямі ўніверсітэта і факультэтаў.

Таксама ў рамках работы Юрыдычнай клінікі факультэта эканомікі і права студэнты сумесна з будучымі абітурыентамі правялі дыскусійную пляцоўку на тэмы: «Прававы статус непаўналетняга», «Прафілактыка карыслівых і карысліва-гвалтоўных злачынстваў сярод непаўналетніх».

20.04.2018