.

Аспіранцкія чытанні ва ўніверсітэце

Мэтай аспіранцкіх чытанняў ва ўніверсітэце з'яўлялася аказанне навукова-метадычны дапамогі маладым навукоўцам у падрыхтоўцы і напісанні дысертацый.

На факультэце эканомікі і права 14 мая 2018 года прайшлі аспіранцкія чытанні па эканамічных навуках. На мерапрыемства былі запрошаны вядучыя навукоўцы-эканамісты ўніверсітэта, аспіранты апошніх гадоў навучання і асобы, якія скончылі аспірантуру. З дакладамі, якія раскрывалі навуковую навізну свайго дысертацыйнага даследавання, выступілі старшыя выкладчыкі кафедры тэарэтычнай і прыкладной эканомікі В.А. Лабейка,  А.Г. Толкач, С.М. Цымбаленка і Н.І. Сідаровіч.

Шырокая дыскусія праводзілася па праблемах працоўнага патэнцыялу асоб з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, канкурэнтаздольнасці рэгіёны, фінансавання мадэрнізацыі льнаводчай галіны і аператыўна-каляндарнага планавання прадпрыемстваў машынабудавання.

25.05.18 на кафедры грамадзянскіх і крымінальна-прававых дысцыплін адбыліся аспіранцкія чытання. У ходзе мерапрыемства выступілі аспіранты апошняга года навучання старшы выкладчык кафедры Р.В. Круцько і старшы выкладчык кафедры І.В. Трафімчык. Аспіранты падчас свайго выступлення паведамілі звесткі пра тэме, структуры і змесце іх дысертацыйных прац. Абмяркоўваліся праблемныя пытанні дысертацыйных даследаванняў. У семінары прынялі ўдзел выкладчыкі кафедры грамадзянскіх і крымінальна-прававых дысцыплін, загадчык кафедры грамадзянскіх і крымінальна-прававых дысцыплін Р.Г. Зорын, к.ю.н., дацэнт;  загадчык кафедры агульнаправавых дысцыплін і дзяржаўнага кіравання М.В. Андрыяшка, к.ю.н., дацэнт; дэкан факультэта эканомікі і права В.М. Людвiкевiч, к.ю.н. дацэнт; загадчык аспірантуры Г.А. Жук.

23.05.2018 г. на кафедры тэорыі і практыкі германскіх моў прайшлі аспіранцкія чытанні, у якіх прынялі ўдзел выкладчыкі кафедры, што скончылі навучанне ў аспірантуры. З дакладамі выступілі І.А. Барташэвіч, А.М. Лундышава, Т.А. Рагажынская, А.А. Саўко, Н.В. Талкачова. У сваіх дакладах аспіранты прадставілі актуальнасць, мэту, задачы, навізну, тэарэтычную і практычную значнасць даследавання, а таксама наяўныя на дадзены момант вынікі. Па выніках выступленняў аспірантам былі дадзены каштоўныя рэкамендацыі і парады па далейшым правядзенні даследаванняў.

24 мая на інжынерным факультэце адбыліся аспіранцкія чытанні, у якіх прымалі ўдзел аспіранты апошняга года навучання і маладыя даследчыкі: Ю.Я. Горбач, Л.Л. Сотнік, М.Ю. Шпак, Н.Ю. Кандратчык, С.Л. Прыходзька, С.А. Саханько. Выступоўцы прадставілі прэзентацыі вынікаў дысертацыйных даследаванняў, якія ўтрымлівалі тэматыку, мэту і задачы даследавання; палажэнні, якія выносяцца на абарону; інфармацыю аб апрабацыі дысертацыі, аб выкарыстанні і апублікаванасці яе вынікаў. Прысутнічалі члены савета факультэта, якія ўжо маюць навуковую ступень,  і зацікаўленыя асобы.

Аспіранцкія чытанні ва ўніверсітэце Аспіранцкія чытанні ва ўніверсітэце Аспіранцкія чытанні ва ўніверсітэце Аспіранцкія чытанні ва ўніверсітэце Аспіранцкія чытанні ва ўніверсітэце Аспіранцкія чытанні ва ўніверсітэце Аспіранцкія чытанні ва ўніверсітэце
2018-06-05