Аб універсітэце
Навіны
Анонсы
Віртуальны універсітэт
Арганізацыйная структура
Вышэйшая адукацыя
Аспірантура
Дадатковая адукацыя дарослых
Балонскі працэс
Давузаўскае навучанне
Навука БарДУ
Iнавацыйная дзейнасць
Навуковыя выданні
Навуковыя супольнасці
Навукова-практычныя мерапрыемствы
Аўтаматызаваная сістэма ўліку навуковай актыўнасці ППС універсітэта
МІЖНАРОДНАЕ УЗАЕМАДЗЕЯННЕ
АДУКАЦЫЙНЫЯ ПРАГРАМЫ
МІЖНАРОДНЫЯ ЦЭНТРЫ
ІНФАРМАЦЫЯ
Выхаваўчая работа ва ўнiверсiтэце
АФІША МЕРАПРЫЕМСТВАЎ
НАВІНЫ
МАЛАДОМУ ВЫБАРШЧЫКУ
ПАЗАВУЧЭБНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ
Дзённая форма атрымання адукацыі
Асабісты кабінет студэнта
Дакументы
Расклад заняткаў
Інтэрнаты
Завочная форма атрымання адукацыі
Графік працы медычнага здраўпункта
Гарачыя лініі
Памяткі студэнту
Паступленне
Адукацыя
Кошт навучання
1 чэрвеня ў Міжнародны дзень абароны дзяцей у рэпетыцыйнай зале народнага маладзёжнага тэатра мініяцюр «Сафіт» у рамках фестывалю «Саюз дабра» была адкрыта «Майстэрня юнага акцёра», арганізаваная па ініцыятыве кафедры педагогікі, Сацыяльна-педагагічнага цэнтра Баранавіцкага раёна і падрыхтаваная аддзелам культуры і творчасці Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта.
На мерапрыемстве прысутнічалі начальнік АКіТ рэжысёр тэатра «Сафiт» Г.У. Грэзе, дацэнт кафедры педагогікі кандыдат педагагічных навук В.І. Козел, сацыяльны педагог сацыяльна-педагагічнага цэнтра Баранавіцкага раёна Т.В. Казакевіч і педагог-псіхолаг аддзела выхаваўчай работы БарДУ В.М. Бабылёва. Акрамя таго, паўдзельнічаць у дабрачыннай акцыі і падтрымаць дзяцей з прыёмных сем’яў прыйшлі студэнты – удзельнікі народнага маладзёжнага тэатра мініяцюр «Сафіт»: Т. Грамічук, А. Ухань, Я. Рус і М. Іваноў.
Акцёры аматарскага тэатра разам з дзецьмі выконвалі артыкуляцыйную размінку і практыкаванні па сцэнічнай мове, дапамагалі ім у інсцэніроўцы казкі «Калабок» на сучасны лад. Я. Рус паказала майстар-клас – урывак з камедыі Янкі Купалы «Паўлінка». У фінале сустрэчы ўсе разам прынялі ўдзел у танцавальным флэшмобе пад песню народнага тэатра мініяцюр «Сафiт».
Па сцэнарыю, распрацаванаму педагогамі-арганізатарамі Т.У. Півавар і А.С. Пшэўлоцкай, дзеці змаглі акунуцца ў свет тэатра і адчуць сябе сапраўднымі акцёрамі, а для бацькоў былі падрыхтаваны рэкамендацыі па арганізацыі тэатральнай дзейнасці дома.
Асноўнай ідэяй сацыяльнага праекта з’яўляецца сацыялізацыя і адаптацыя дзяцей у прыёмныя сем'і з дапамогай тэатральнай творчасці, бо тэатр – вялікая аб’яднальная сіла!
Абiтурыент БарДУ
Аддзел дыстанцыйнага навучання
Бібліятэка БарДУ
Рэпазіторый БарДУ
Сховішча электронных рэсурсаў
Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі
Сайты кафедр унiверсiтэта
Сайт педагога-псіхолага БарДУ
Часопісы БарДУ
Тэксты НПА, якія рэгламентуюць дзейнасць універсітэта
Цэнтр ідэй і практык у мэтах устойлівага развіцця
Віртуальны ўніверсітэт
Канференцыi БарДУ
Адасобленае падраздзяленне «Цэнтр трансферу тэхналогій»
Сістэма ўліку публікацый і праектаў
Адукацыйны партал БарДУ