УНИВЕРСIТЭТ

Стажыроўкі па ўніверсітэтах Еўрасаюза па праграме MOST

З 06.06.2018 па 09.06.2018 г. У.У. Клімук, прарэктар па навуковай рабоце, у рамках еўрапейскай праграмы MOST прайшоў стажыроўку ва Універсітэце прыкладных навук (Мітвайдзе, Германія) па напрамках «Праектны менеджмент» і «Інавацыйная эканоміка».

У працэсе стажыроўкі былі вызначаны вектары сумеснай міжуніверсітэцкай работы на ўзроўні падрыхтоўкі праектаў у рамках праграмы ERASMUS +, рэалізацыі ўзаемных стажыровак прафесарска-выкладчыцкага складу, падрыхтоўкі сумеснага навукова-практычнага мерапрыемствы. Плануецца актыўная праца з нямецкімі навукоўцамі з мэтай удзелу ў еўрапейскіх навуковых і адукацыйных праграмах ERASMUS +, DAAD.

Гэта ўжо 2-я стажыроўка Уладзіміра Уладзіміравіча ў рамках праграмы MOST.

Першая паездка была зроблена ў Беластоцкі тэхнічны ўніверсітэт (Польшча) з мэтай чытання лекцый па тэмах «Інаватызацыя эканомікі» і «Эканамічная бяспека». У час рабочай паездкі быў заключаны дагавор у рамках праграмы ERASMUS+ па кірунку акадэмічнай мабільнасці выкладчыкаў і студэнтаў, прапанаваныя кірункі распрацоўкі сумеснай адукацыйнай праграмы магістратуры, дасягнута дамоўленасць аб правядзенні сумеснага круглага стала па механізмах эфектыўнай адукацыі, дамоўленасць аб магчымасцях сумесных публікацый вучоных універсітэтаў-партнёраў.

Праграма MOST дае магчымасць рэалізацыі прынцыпаў глабалізацыі навукі і адукацыі, пашырэння геаграфіі ўніверсітэтаў-партнёраў і кропак іх узаемадзеяння, наладжвання кантактаў, прафесійнага дасканаласці!

19.06.2018