УНИВЕРСIТЭТ

«Студэнцкая майстэрня інавацый» прыняла ўдзел у II Фляр’янаўскiх чытаннях у сядзібе Бохвіцаў

У Год малой радзімы «Студэнцкая майстэрня інавацый» (кiр. В.I. Козел) у рамках рэалізацыі праекта «Галасы за брамай часу» ўдзельнічала ў II Фляр’янаўскiх чытаннях у сядзібе Бохвіцаў в. Фляр’янава Ляхавіцкага раёна, арганізаваных Ляхавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай ім. Я. Купалы (дыр. В.А. Пляшэвiч).

У праекце прынялі ўдзел супрацоўнікі бібліятэкі БарДУ (заг. Л.В. Гарбунова), літаратурна-музычная гасцёўня «Ветразь» (кiр. К.С. Трысцень) разам з паэтам Алесем Корневым, народны клуб ветэранаў вайны і працы «Беспокойные сердца» гарадскога Дома культуры (кiр. Л.П. Пархамук) разам з кампазітарам-песеннікам Іванам Асосам, Баранавіцкі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж сферы абслугоўвання (дыр. С.У. Шышына).

Удзельнікамі праекта былі арганізаваны дзіцячая гульнявая пляцоўка (І. Шушкевіч, Н. Варанец, І. Аляксееў, А. Кісель, Н. Самусевіч), майстэрня па аквагрыму (Ю. Гаўрон), фотазона (А. Царыкевич, Д. Паўлоўская, Т.В. Шчэрба, Е. Куратнік, Ю. Сасім), віртуальная выстава па гісторыі роду Бохвіцаў (А.Р. Сінкевіч), выстава «Сядзiбы Берасцейшчыны» (супрацоўнікі бібліятэкі БарДУ), выстава дасягненняў «Студэнцкай майстэрнi інавацый».

Разам з сельскімі школьнікамі (кiр. Л.П. Траццяк) студэнты прадставілі на сцэне сваю дзейнасць, а І. Шушкевіч – сваю творчасць.

20.06.2018