УНИВЕРСIТЭТ

Рэгіянальны адукацыйны семінар

У апошні дзень чэрвеня, 30.06.2018, ва ўніверсітэце праводзіўся адукацыйны семінар «Сучасныя падыходы да навучання і рэабілітацыі дзяцей з АПФР і стварэнне інклюзіўнай адукацыйнай прасторы».

Па запрашэнні Цэнтра праблем дзіцячага развіцця «Леванія» і Рэсурснага цэнтра інклюзіўнай адукацыі БарДУ запрасілі на рэгіянальны семінар 60 удзельнікаў  —  педагогаў і бацькоў дзяцей з АПФР з прылеглых да г.Баранавічы раёнаў і гарадоў Брэсцкай, Гродзенскай і Мінскай абласцей. Аўтарам і рэалізатарам семінара з'яўляецца Сініца Таццяна Іванаўна, кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт кафедры псіхалогіі БДУ.

09.07.2018