УНИВЕРСIТЭТ

Міжнароднае навуковае супрацоўніцтва з Інстытутам сацыяльна-эканамічных праблем народанасельніцтва Расійскай акадэміі навук

Першым крокам у рэалізацыі сумеснай працы стаў удзел ст. выкладчыка кафедры тэарэтычнай і прыкладной эканомікі факультэта эканомікі і права В.А. Лабейкі ў якасці эксперта навукова-практычнага праекта «Працаўладкаванне інвалідаў у горадзе Маскве: праблемы і шляхі вырашэння», які рэалізуецца Інстытутам па замове Дэпартамента працы і сацыяльнай абароны насельніцтва г. Масквы. У ходзе правядзення эксперт-інтэрв'ю Вольга Анатольеўна прадставіла вынікі сваіх навуковых даследаванняў, прысвечаных кірункам удасканалення палітыкі садзейнічання занятасці насельніцтва з інваліднасцю ў Рэспубліцы Беларусь.

Нам. дырэктара па навуковай рабоце ІСЭПН РАН В.А. Аляксандрава, каардынатар навукова-практычнага праекта Ю. Ненахава выказалі вялікую падзяку кіраўніцтву Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, кафедры тэарэтычнай і прыкладной эканомікі за магчымасць правядзення мерапрыемства і надзею на далейшае супрацоўніцтва.

10.09.2018