УНИВЕРСIТЭТ

БарДУ на Нацыянальным кангрэсе «Рэабілітацыя - ХХI стагоддзе: традыцыі і інавацыі»

Старшы выкладчык кафедры тэарэтычнай і прыкладной эканомікі факультэта эканомікі і права Вольга Анатольўена Лабейка прыняла ўдзел у працы ІІ Нацыянальнага кангрэса з міжнародным удзелам «Рэабілітацыя - ХХI стагоддзе: традыцыі і інавацыі», які прайшоў 12-13 верасня ў Санкт-Пецярбургу па запрашэнні ФГБУ «Федэральны навуковы цэнтр рэабілітацыі інвалідаў імя Г.А. Альбрэхта» Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Расійскай Федэрацыі.

Мэтай правядзення кангрэса стала аб'яднанне намаганняў вядучых вучоных, практыкаў, кіраўнікоў сярэдняга і вышэйшага звяна, абмен вопытам і вынікамі даследаванняў па ўсіх аспектах рэабілітацыі і дапаможных тэхналогій.

У навуковым мерапрыемстве прынялі ўдзел 1200 дэлегатаў з большасці суб'ектаў Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Беларусь, Вялікабрытаніі, Германіі, Італіі, Індыі, Казахстана, Літвы, Таджыкістана, Узбекістана, Фінляндыі, Швецыі.

Кангрэс выступіў міждысцыплінарнай платформай для абмеркавання апошніх новаўвядзенняў, тэндэнцый і праблем, уключаючы арганізацыйныя, эканамічныя і тэхналагічныя. У рамках работы навукова-практычнай канферэнцыі «Прафесійная рэабілітацыя і адукацыя інвалідаў» Вольга Анатольўена Лабейка выступіла з дакладам «Магчымасці выкарыстання механізмаў сацыяльнага партнёрства ў рэалізацыі права на працу асоб з інваліднасцю».

19.09.2018