УНИВЕРСIТЭТ

Сацыяльны праект - у фінале Міжнароднага конкурсу!

Сацыяльны праект для студэнтаў з інваліднасцю «Старт кар'еры», над якім працуюць і які рэалізуюць выкладчыкі кафедры тэарэтычнай і прыкладной эканомікі факультэта эканомікі і права В.А. Лабейка, А.М. Грыц, стаў адным з лепшых праектаў і прайшоў у фінал Міжнароднага конкурсу «ЛЕПШЫЯ ІНКЛЮЗІЎНЫЯ ПРАКТЫКІ - 2018»!

Праводзіць гэты конкурс некамерцыйная арганізацыя «Інклюзіўныя практыкі» пры падтрымцы International Association For Community Development (глабальнай міжнароднай сеткі, акрэдытаванай ААН).

Больш за 2000 праектаў з Грузіі, Беларусі, Казахстана, Украіны, Расіі, Арменіі, Азербайджана, Польшчы, Італіі прынялі ўдзел у конкурсе, асноўнай мэтай якога з'яўляецца распаўсюджванне міжнароднага вопыту, перадавых тэхналогій і новых метадаў па развіцці і прасоўванні сацыяльнай інклюзіі, пераадоленне межаў у самых складаных і крызісных сітуацыях.

19.09.2018