УНИВЕРСIТЭТ

Студэнты БарДУ супраць курэння

Штогод у трэці чацвер лістапада праводзіцца Дзень некурэння. Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) і партнёры ў гэты дзень імкнуцца прыцягнуць увагу да праблем са здароўем, звязаных з ужываннем тытуню, і заклікаюць праводзіць эфектыўную палітыку па памяншэнні масштабаў спажывання тытуню.

І ў цяперашні час курэнне з’яўляецца самай значнай прычынай смерці, якую можна прадухіліць. Гэтая згубная звычка прыводзіць да смерці кожнага дзясятага дарослага чалавека ў свеце. Студэнты валанцёрскага атрада «Крылы надзеі» пад кіраўніцтвам педагога сацыяльнага ўніверсітэта С.М. Атоўка падчас акцыі, прымеркаванай да Дня некурэння, яшчэ раз падкрэслілі важнасць вядзення здаровага ладу жыцця, карысць рухальнай актыўнасці. Маладыя людзі выказваліся супраць ужывання тытуню.

Падчас акцыі валанцёры прапаноўвалі праверыць жыццёвую ёмістасць лёгкіх, папоўніць веды пра шкоду курэння ў ходзе віктарыны. Спецыялісты Баранавіцкага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі далі карысную інфармацыю па збавенні ад шкодных звычак.

20.11.2018