УНИВЕРСIТЭТ

Упершыню ў 2018 годзе ва ўніверсітэце прайшоў конкурс «Лепшы замежны студэнт БарДУ 2018 года»

Конкурс праводзіўся па ініцыятыве аддзела выхаваўчай работы з моладдзю ў мэтах стымулявання вучэбнай, навукова-даследчай, грамадскай, творчай, спартыўнай актыўнасці навучэнцаў з ліку замежных грамадзян. Удзел у конкурсе прымалі студэнты 2-5 курсаў з ліку замежных грамадзян, якія маюць дасягненні ў розных напрамках і не маюць спагнанняў.

Па выніках конкурсу ЛЕПШЫМ замежным студэнтам БарДУ 2018 года стаў Акмурат МУРЗАЕЎ (ФЭП);

Пераможцамі ў намінацыях сталі:

  • Хаджынур Гылыджаў (ФЭП) — у намінацыі «Вучэбная дзейнасць»;
  • Максат Акмырадаў (ФЭП) — у намінацыі «Навукова-даследчая дзейнасць»;
  • Якуп Сейтмухамедаў (ФСГМ) — у намінацыі «Спартыўная дзейнасць»;
  • Кіліан Нзокоў (ІФ) — у намінацыі «Творчая дзейнасць»;
  • Павел Кандабараў (ІФ) — у намінацыі «Грамадская дзейнасць».

Віншуем!!!

20.11.2018