УНИВЕРСIТЭТ

Адкрытае першынство БарДУ сярод юнакоў і дзяўчат па паўэрліфтынгу

29 лістапада 2018 года на базе кафедры тэорыі і практыкі фізічнай культуры прайшло адкрытае першынства БарДУ па паўэрліфтынгу сярод юнакоў і дзяўчат – студэнтаў універсітэта і прадстаўнікоў арганізацый. Мэтай правядзення першынства з'яўляецца папулярызацыя спорту і здаровага ладу жыцця сярод студэнцкай і навучэнцкай моладзі, прыцягненне да заняткаў паўэрліфтынгам, выяўленне наймацнейшых атлетаў.

Спаборніцтвы сабралі не толькі прафесійных спартсменаў, але і аматараў, якія самастойна займаюцца ў трэнажорных залах. У кожнага ўдзельніка былі тры спробы, падчас якіх яны заяўлялі вагу згодна сваім фізічным магчымасцям. Сярод заяўленых 53 атлетаў – больш за 20 дзяўчат.

Студэнты-спартсмены з годнасцю выступілі на спаборніцтвах і паказалі выдатныя вынікі:

  • Марчук В. – 1 месца (вагавая катэгорыя 52 кг)
  • Бурцава В. – 1 месца (вагавая катэгорыя да 57 кг)
  • Наско І. – 1 месца (вагавая катэгорыя до 63 кг)
  • Алекперава Ю. – 1 месца (вагавая катэгорыя звыш 63 кг)
  • Запаснік А. – 2 месца (вагавая катэгорыя да 66 кг)
  • Багушэвіч Я. – 2 месца (вагавая катэгорыя да 74 кг)
  • Якута П. – 2 месца (вагавая катэгорыя да 83 кг)
  • Дымар В. – 3 месца (вагавая катэгорыя да 83 кг)
  • Волкаў А. – 2 месца (вагавая катэгорыя звыш 83 кг).

Трэнер зборнай каманды ўніверсітэта па паўэрліфтынгу – выкладчык кафедры, майстар спорту па цяжкай атлетыцы, Уладзімір Георгіевіч Ляўкевіч.

Арганізатарамі адкрытага першынства ў БарДУ выступілі кафедра тэорыі і практыкі фізічнай культуры, пярвічная прафсаюзная арганізацыя студэнтаў універсітэта, спартыўны клуб.

Віншуем трэнера каманды, пераможцаў і прызёраў адкрытага першынства і жадаем бадзёрасці, сілы духу і спартыўных поспехаў! 

07.12.2018