УНИВЕРСIТЭТ

На факультэце эканомікі і права адбыўся Конкурс «Міжнародны дзень бухгалтара 2018»

30 лістапада 2018 года былі падведзены вынікі конкурсу «Міжнародны дзень бухгалтара 2018», прымеркаванага да Міжнароднага дня бухгалтара і дня бухгалтара ў Рэспубліцы Беларусь.

Творчая праграма мерапрыемства была арганізавана студэнтамі групы БА-41, якія таксама выступілі з пажаданнем для студэнтаў груп БА-11, БА-21, БА-31. Мерапрыемства дапаўнялі творчыя выступленні студэнтаў Шатлыка Ханмырадава, Даўрана Уразметава.

У рамках мерапрыемства Святланай Аляксандраўнай Грыцэвіч, намеснікам дэкана факультэта эканомікі і права, былі ўручаны падзякі рэктара ўніверсітэта студэнтам спецыяльнасці 1-25 01 08-03 «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт» (па напрамках) за актыўны ўдзел у жыцці універсітэта, дасягненні ў асноўных відах дзейнасці і ўклад у фарміраванне пазітыўнага іміджу ўніверсітэта.

Журы было прадстаўлена галоўнымі бухгалтарамі найбуйнейшых арганізацый прамысловасці г. Баранавічы: Васюк Надзея Міхайлаўна, галоўны бухгалтар ААТ «Баранавіцкі завод аўтаматычных ліній» (старшыня журы), Ярэвіч Алена Леанідаўна, галоўны бухгалтар ААТ «Баранавіцкі завод станкапрыладаў».

Лепшай камандай бухгалтараў БарДУ 2018 у конкурсе «Міжнародны дзень бухгалтара 2018» стала каманда «Dream-team», група БА-31.

Кафедра бухгалтарскага ўліку, аналізу, аўдыту і статыстыкі БарДУ дзякуе галоўных бухгалтараў, конкурснае журы і ўсіх удзельнікаў мерапрыемства, віншуе з прафесійным святам і жадае новых дасягненняў і поспехаў.

10.12.2018