.

Пераможца конкурсу «Чытач года» ў студзені.

Лепшым чытачом у студзені стала студэнтка факультэта славянскіх і германскіх моў Губко Кацярына! Віншуем Кацярыну з другім крокам да перамогі ў конкурсе «Чытач года».

Павіншаваць Кацярыну з поспехам прыйшлі члены журы конкурсу. Віншаванні, сертыфікат пераможцы і падарунак ад бібліятэкі знайшлі свайго героя ў асобе сімпатычнай, разумнай і мэтанакіраванасць дзяўчыны. Кацярына – актыўны карыстальнік залы электронных інфармацыйных рэсурсаў. Дзяўчына прымала ўдзел у XI Рэспубліканскай студэнцкай навукова-практычнай канферэнцыі з міжнародным удзелам. Яе артыкул «Водар  і пахі як з'ява культуры» надрукаваны ў зборніку матэрыялаў гэтай канферэнцыі.

«Конкурс для мяне - гэта выдатная магчымасць самаразвіцця. Для працы над навуковым артыкулам мне патрабаваліся матэрыялы, якія я знаходзіла ў паўнатэкставых базах дадзеных у зале электронных інфармацыйных рэсурсаў», - адзначыла Кацярына.

Кацярына вучыцца ў групе БЗМ-21, менавіта з гэтай групы ўсе самыя актыўныя ўдзельнікі конкурсу. Група - згуртаваны калектыў, неабыякавы да вучобы і грамадскага жыцця ўніверсітэта.

У студзені былі блізкія да перамогі студэнткі факультэта славянскіх і германскіх моў Жураўлёва Лізавета, Кавальчук Яна і студэнтка факультэта педагогікі і псіхалогіі Грабянько Таццяна. Жадаем перамогі!

 Паважаныя студэнты! Далучайцеся і гэтак жа захапіцеся конкурсам «Чытач года»! Нагадваем, што ўдзельнікам конкурсу можа стаць кожны карыстальнік бібліятэкі. У гэтым годзе арганізатары конкурсу захоўваюць інтрыгу прыза для пераможцы конкурсу «Чытач года - 2019».

Пераможца конкурсу «Чытач года» ў студзені.
2019-02-15