УНИВЕРСIТЭТ

Дзень здароўя прайшоў у БарДУ

У рамках прафілактычнага праекта «Мой стыль жыцця сёння - маё здароўе і поспех заўтра» ў БарДУ 5 красавіка прайшлі мерапрыемствы, прымеркаваныя да Сусветнага дня здароўя.

Флэшмобы, майстар-класы, віктарыны ў чарговы раз нагадалі студэнтам пра неабходнасць рухальнай актыўнасці і ўважлівага стаўлення да свайго здароўя. Мерапрыемствы былі арганізаваны пры падтрымцы кафедры тэорыі і практыкі фізічнай культуры, валанцёрскага атрада «Крылы надзеі» (кіраўнік — педагог сацыяльны С.М. Атоўка), з удзелам сацыёлага аддзела грамадскага здароўя Баранавіцкага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі С.А. Мазур.

У ходзе мерапрыемства студэнты мелі магчымасць памераць артэрыяльны ціск, вызначыць індэкс масы цела, атрымаць кансультацыю спецыяліста Баранавіцкага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, азнаёміцца з разнастайнымі інфармацыйна-адукацыйнымі матэрыяламі.

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі метадыст АВР Матчэня Марына Міхайлаўна, тэлефон   66 53 79

10.04.2019