.

На кафедры педагогікі факультэта педагогікі і псіхалогіі прайшла I Стэндавая канферэнцыя студэнтаў і школьнікаў «Сацыяльна-педагагічная навука будучыні»

11 красавіка на кафедры педагогікі факультэта педагогікі і псіхалогіі прайшла I Стэндавая канферэнцыя студэнтаў і школьнікаў «Сацыяльна-педагагічная навука будучыні». Канферэнцыя была арганізавана старшым выкладчыкам кафедры Дзегіль Наталляй Іванаўнай, загадчыкам кафедры Кляшчовай Аленай Анатольеўнай, пры садзейнічанні выкладчыка, адказнага за навуковую работу на факультэце, Захарчэні Наталлі Фёдараўны, дэкана факультэта Наважылавай Іны Уладзіміраўны і прарэктара па навуковай рабоце Клімука Уладзіміра Уладзіміравіча.

На сучасных навуковых канферэнцыях з вялікай колькасцю ўдзельнікаў нароўні з традыцыйнымі вуснымі дакладамі практыкуюцца стэндавыя сесіі, падчас якіх аўтары прадстаўляюць свае плакаты-стэнды і адказваюць на пытанні іншых удзельнікаў канферэнцыі. Пісьменна аформлены стэндавы даклад дае магчымасць данесці вялікую колькасць разнастайнай інфармацыі, прадстаўленай у выглядзе графікаў, схем, табліц.

Мэта канферэнцыі – разгляд і вывучэнне сацыяльна-значных праблем, якія ўзнікаюць у дачыненні да падлеткаў, сям'і і соцыума.

Студэнты 1, 2, 3 курсаў спецыяльнасці «Сацыяльная педагогіка», «Дашкольная адукацыя», магістранты БарДУ і навучэнцы школы №18 г. Баранавічы і Жамчужненскай СШ прадставілі свае вынікі даследавання.

Разнастайнасць тэм зрабіла канферэнцыю цікавай, абмеркавальнай і доказнай. У другой частцы канферэнцыі Яфімчык Кацярына Аляксееўна ‑ педагог сацыяльны СШ №18 распавядала студэнтам аб новых SMART-тэхналогіях у сацыяльна-педагагічнай дзейнасці, аб правілах пабудовы матывацыйнага інтэрв'ю з падлеткам і правяла майстар-клас «Група самадапамогі».

Усе ўдзельнікі атрымалі сертыфікаты і дыпломы.

Дыплом 1 ступені ‑ Старасцін Станіслаў (СП-21), «Сацыяльна-педагагічная праблема киберкамунiкатыўнай залежнасці падлеткаў».

Дыплом 2 ступені ‑ Званцова Ірына (СП-21), «Стаўленне студэнцкай моладзі да альтэрнатыўнай формы шлюбу ‑ сужыцця», Міхнюк Дар'я і Маскевіч Вікторыя (СП-21), «Гендарныя стэрэатыпы».

Дыплом 3 ступені ‑ Клачок Дар'я і Саўко Дыяна (СП-21), «Памылкі выбару прафесіі», Сацута Людміла і Клебановіч Валерыя (СП-21) «Энткаўнтэр як новая форма выхаваўчай работы з моладдзю».

Выказваем падзяку ўсім, хто прыняў удзел у канферэнцыі, тым, хто яе падтрымліваў у сацыяльных сетках, і тым, хто не застаўся абыякавым да нашай ініцыятывы.

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі спецыяліст факультэта педагогікі і псіхалогіі Шумская Ірына Ігараўна, тэлефон 40 66 93

На кафедры педагогікі факультэта педагогікі і псіхалогіі прайшла I Стэндавая канферэнцыя студэнтаў і школьнікаў «Сацыяльна-педагагічная навука будучыні» На кафедры педагогікі факультэта педагогікі і псіхалогіі прайшла I Стэндавая канферэнцыя студэнтаў і школьнікаў «Сацыяльна-педагагічная навука будучыні» На кафедры педагогікі факультэта педагогікі і псіхалогіі прайшла I Стэндавая канферэнцыя студэнтаў і школьнікаў «Сацыяльна-педагагічная навука будучыні» На кафедры педагогікі факультэта педагогікі і псіхалогіі прайшла I Стэндавая канферэнцыя студэнтаў і школьнікаў «Сацыяльна-педагагічная навука будучыні» На кафедры педагогікі факультэта педагогікі і псіхалогіі прайшла I Стэндавая канферэнцыя студэнтаў і школьнікаў «Сацыяльна-педагагічная навука будучыні» На кафедры педагогікі факультэта педагогікі і псіхалогіі прайшла I Стэндавая канферэнцыя студэнтаў і школьнікаў «Сацыяльна-педагагічная навука будучыні» На кафедры педагогікі факультэта педагогікі і псіхалогіі прайшла I Стэндавая канферэнцыя студэнтаў і школьнікаў «Сацыяльна-педагагічная навука будучыні»
2019-04-16