УНИВЕРСIТЭТ

Універсітэт наведала дэлегацыя Джыззакскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. Кадыры

У перыяд з 13 па 17 мая 2019 года ва ўніверсітэце знаходзіцца дэлегацыя Джыззакскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. Кадыры (ДжДПІ, Узбекістан, г. Джызак). У складзе дэлегацыі - рэктар ДжДПІ Халбекаў Абдугані Джуманазаравіч, прарэктар па вучэбнай рабоце ДжДПІ Джуракулаў Фуркат Нарйігітавіч, дэкан факультэта дашкольнай адукацыі ДжДПІ Кушватаў Немат Хусанавіч.

У ходзе візіту дэлегацыя азнаёмілася з дзейнасцю БарДУ, яго матэрыяльна-тэхнічнай базай, наведала студэнцкі кампус па вул. Войкава, 21, і вучэбна-лабараторны корпус па вул.Паркавай, 62.

У ходзе сустрэчы абмеркаваны напрамкі супрацоўніцтва ў галіне адукацыі. Вызначаны канкрэтныя напрамкі для ўзаемадзеяння БарДУ з ДжДПІ імя А. Кадыры.

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі начальнік AМIДIТТ Гусейнава Інеса Эйвазаўна, тэлефон   48 78 72

17.05.2019