.

На Савеце ўніверсітэта падведзены вынікі конкурсу прафесійнага майстэрства «Лепшы куратар БарДУ 2018/2019 навучальнага года»

Пераможцам конкурсу прызнана:

  • Цэхановіч Ірына Георгіеўна, куратар групы СЗМ-12, выкладчык кафедры прафесійнай іншамоўнай падрыхтоўкі факультэта славянскіх і германскіх моў.

Пераможцы ў намінацыях:

  • Аўдзей Алена Мікалаеўна, куратар групы ПА-11, старшы выкладчык кафедры педагогікі факультэта педагогікі і псіхалогіі, пераможца ў намінацыі «Прафесіянал ў матывацыі да творчага мыслення»;
  • Віннічак Ксенія Сяргееўна, куратар групы ТМ-31, выкладчык кафедры тэхналогіі машынабудавання інжынернага факультэта, пераможца конкурсу ў намінацыі «Прафесіянал у аб’яднанні калектыву»;
  • Касцюкевіч Алена Анатольеўна, куратар групы М-31, выкладчык кафедры маркетынгу і менеджменту факультэта эканомікі і права, пераможца конкурсу ў намінацыі «Прафесіянал у матывацыі да праяўлення ініцыятываў»;
  • Пруднікава Аксана Мікалаеўна, куратар групы БА-21, выкладчык кафедры бухгалтарскага ўліку, аналізу, аўдыту і статыстыкі факультэта эканомікі і права, пераможца конкурсу ў намінацыі «Прафесіянал у полікультурным выхаванні».

Віншуем пераможцаў і жадаем далейшай плённай працы і высокіх вынікаў у прафесійнай дзейнасці!!!

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі метадыст АВР Матчэня Марына Міхайлаўна, тэлефон   66 53 79

На Савеце ўніверсітэта падведзены вынікі конкурсу прафесійнага майстэрства «Лепшы куратар БарДУ 2018/2019 навучальнага года»
2019-05-29