.

Ва ўніверсітэце адбылося інклюзіўнае спартыўнае свята «Яркае дзяцінства», прысвечанае Міжнароднаму Дню абароны дзяцей

Арганізатарамі свята выступілі рэсурсны цэнтр інклюзіўнай адукацыі, кафедра тэорыі і практыкі фізічнай культуры, а таксама студэнты 2 курса факультэта педагогікі і псіхалогіі спецыяльнасці «Фізічная культура».

Спартыўнае свята аб'яднала навучэнцаў з СШ № 9, № 13, № 15, № 17, № 20 і дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, аднагодкаў з Гарадзішчанскага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў, Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі горада Баранавічы.

Спартыўнае мерапрыемства — прыклад інклюзіўнага ўзаемадзеяння. Сумесныя святы маюць важнае значэнне для стварэння безбар'ернага асяроддзя, робяць жыццё дзяцей шчаслівейшым, радасным, вучаць дабрыні, выхоўваюць пачуццё разумення. Любое дзіця мае права на шчаслівае дзяцінства, нягледзячы на існуючыя праблемы са здароўем, асаблівасці фізічнага і інтэлектуальнага развіцця.

Удзельнікаў свята чакалі танцавальны флэшмоб, запальная музыка, танцы, спартыўныя, пазнавальныя і творчыя конкурсы, дзе кожны ўдзельнік змог зладжана папрацаваць у камандзе, актыўна пагутарыць з аднагодкамі, знайсці для сябе нешта цікавае.

Падтрымаць удзельнікаў інклюзіўнага свята прыйшлі заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь, ансамбль бальнага танца «Фіеста», студэнцкі танцавальны калектыў JMLV, пераможцы фестывалю спартыўнага танца «Прыгажосць. Здароўе. Грацыя-2019» — студэнты 1 курса спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя», студэнтка 1 курса спецыяльнасці «Практычная псіхалогія» Пасканная Дар'я.

Усе дзеці, якія ўдзельнічалі ў спартыўным мерапрыемстве, атрымалі зарад станоўчых эмоцый, пазітыву, добрага настрою, здароўя і, вядома ж, падарункі!

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі спецыяліст факультэта педагогікі і псіхалогіі Шумская Ірына Ігараўна, тэлефон 40 66 93

Ва ўніверсітэце адбылося інклюзіўнае спартыўнае свята «Яркае дзяцінства», прысвечанае Міжнароднаму Дню абароны дзяцей Ва ўніверсітэце адбылося інклюзіўнае спартыўнае свята «Яркае дзяцінства», прысвечанае Міжнароднаму Дню абароны дзяцей Ва ўніверсітэце адбылося інклюзіўнае спартыўнае свята «Яркае дзяцінства», прысвечанае Міжнароднаму Дню абароны дзяцей Ва ўніверсітэце адбылося інклюзіўнае спартыўнае свята «Яркае дзяцінства», прысвечанае Міжнароднаму Дню абароны дзяцей Ва ўніверсітэце адбылося інклюзіўнае спартыўнае свята «Яркае дзяцінства», прысвечанае Міжнароднаму Дню абароны дзяцей Ва ўніверсітэце адбылося інклюзіўнае спартыўнае свята «Яркае дзяцінства», прысвечанае Міжнароднаму Дню абароны дзяцей Ва ўніверсітэце адбылося інклюзіўнае спартыўнае свята «Яркае дзяцінства», прысвечанае Міжнароднаму Дню абароны дзяцей Ва ўніверсітэце адбылося інклюзіўнае спартыўнае свята «Яркае дзяцінства», прысвечанае Міжнароднаму Дню абароны дзяцей Ва ўніверсітэце адбылося інклюзіўнае спартыўнае свята «Яркае дзяцінства», прысвечанае Міжнароднаму Дню абароны дзяцей Ва ўніверсітэце адбылося інклюзіўнае спартыўнае свята «Яркае дзяцінства», прысвечанае Міжнароднаму Дню абароны дзяцей Ва ўніверсітэце адбылося інклюзіўнае спартыўнае свята «Яркае дзяцінства», прысвечанае Міжнароднаму Дню абароны дзяцей Ва ўніверсітэце адбылося інклюзіўнае спартыўнае свята «Яркае дзяцінства», прысвечанае Міжнароднаму Дню абароны дзяцей
2019-06-06