.

Фестываль спартыўнага танца «Прыгажосць. Здароўе. Грацыя»

Фестываль сабраў студэнтаў першых курсаў факультэтаў педагогікі і псіхалогіі, эканомікі і права, славянскіх і германскіх моў.

На пляцоўцы універсальнай спартыўнай залы па вул. Паркавай, 62, за некалькі гадзін можна было ўбачыць усю шматграннасць харэаграфічных кірункаў. Увазе гледачоў і журы было прадстаўлена больш за 16 арыгінальных, запальных танцавальных нумароў, якія прайшлі на адным дыханні.

Кожная студэнцкая група старалася як мага ярчэй прадставіць свой стыль, свой падыход да мастацтва танца, асаблівыя формы і сродкі пластычнай выразнасці. Студэнты змаглі раскрыць сябе не толькі як танцоры, але і як харэографы і пастаноўшчыкі сваіх танцаў. Вялікі ўклад у падрыхтоўку танцавальных нумароў ўнеслі выкладчыкі кафедры тэорыі і практыкі фізічнай культуры.

Падтрымаць удзельнікаў свята прыйшлі танцавальныя калектывы «Стылягі», «JMLV», выхаванцы СДЮШАР № 3 г. Баранавічы па акрабатыцы, вакалісты-студэнты Н.Мамонька (група ЭАВ-41) і К. Паўлоўская (група ДА-11).

Выступленні ўдзельнікаў фестывалю ацэньвала кампетэнтнае журы, у склад якога ўвайшлі выкладчыкі, адказныя за выхаваўчую працу на факультэтах.

Усе ўдзельнікі свята былі ўзнагароджаны дыпломамі, салодкімі прызамі і вядома ж, шчодрымі апладысментамі ўдзячных гледачоў.

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі спецыяліст факультэта педагогікі і псіхалогіі Шумская Ірына Ігараўна, тэлефон 40 66 93

Фестываль спартыўнага танца «Прыгажосць. Здароўе. Грацыя» Фестываль спартыўнага танца «Прыгажосць. Здароўе. Грацыя» Фестываль спартыўнага танца «Прыгажосць. Здароўе. Грацыя» Фестываль спартыўнага танца «Прыгажосць. Здароўе. Грацыя» Фестываль спартыўнага танца «Прыгажосць. Здароўе. Грацыя» Фестываль спартыўнага танца «Прыгажосць. Здароўе. Грацыя» Фестываль спартыўнага танца «Прыгажосць. Здароўе. Грацыя»
2019-06-06