.

Асабісты кабінет абітурыента БарДУ

У Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце пачаў функцыянаваць асабісты кабінет абітурыента.

Выкарыстоўваючы асабісты кабінет, асобы, якія паступаюць, змогуць загадзя запоўніць электронную анкету, што дазволіць істотна скараціць час прыёму дакументаў.

Для падачы дакументаў неабходна асабіста з'явіцца ў прыёмную камісію (адрас: г. Баранавічы, вул. Войкава 21, вучэбны корпус 2) не пазней даты заканчэння прыёму дакументаў на выбраную спецыяльнасць, узяўшы з сабой неабходны пакет дакументаў.

Стварыць асабісты кабінет можна на сайце «Абітурыент БарДУ» (http://my.abit.barsu.by/).

Асабісты кабінет абітурыента БарДУ
2019-07-09