.

Баранавіцкаму дзяржаўнаму ўніверсітэту 15 гадоў!

Свой пятнаццаты дзень нараджэння адсвяткаваў першы ў найноўшай гісторыі краіны дзяржаўны ўніверсітэт, які паспяхова развіваецца пад кіраўніцтвам рэктара – доктара навук, прафесара В.І. Качуркі.

Урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя 15-годдзю БарДУ, пачаліся з пашыранага пасяджэння Савета ўніверсітэта. Асноўнай павесткай святочнага дня стала ўшанаванне лепшых супрацоўнікаў і выкладчыкаў, якія за добрасумленную працу і вялікі асабісты ўклад у развіццё ўніверсітэта былі ўдастоены заслужаных узнагарод – ганаровых грамат, грамат і падзяк.

Сярод мноства ўзнагарод, якія прадстаўнікі ўніверсітэта атрымалі ў гэты дзень, былі Ганаровая грамата Цэнтральнага камітэта прафсаюзаў рэктару ўніверсітэта В.І. Качурку, Грамата Цэнтральнага камітэта прафсаюзаў Л.У. Жывуле, старшыні пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі супрацоўнікаў універсітэта.

Граматамі Брэсцкага абласнога каміэта былі ўзнагароджаны М.В. Кан, начальнік планава-эканамічнага аддзела; Л.В. Гарбунова, загадчык бібліятэкі; І.Э. Гусейнава, начальнік аддзела інавацыйнай дзейнасці і трансферу тэхналогій.

Граматамі пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі супрацоўнікаў універсітэта были ўзнагароджаны  8 лепшых супрацоўнікаў –  членаў прафсаюза: Ю.У. Башкірава, старшы выкладчык  кафедры псіхалогіі факультэта педагогікі і псіхалогіі; А.А. Кузьміна, лабарант кафедры тэхноалогіі машынабудавання інжынернага факультэта; Т.В. Шчэрба, бібліятэкар; А.В. Ігнашына, вядучы спецыяліст па кадрах; Н.М. Сімаковіч, інжынер па забеспячэнні; В.М. Клім, загадчык вучэбна-метадычнага кабінета вучэбна-метадычнага аддзела; А.В. Пруднікава, галоўны бухгалтар пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі супрацоўнікаў універсітэта; А.Г. Неўдах, педагог-арганізатар аддзела культуры і творчасці.

Урачыстае мерапрыемства «Спяваю табе сёння гімн, мой светлы храм навукі!» працягвалася ў канцэртна-актавай зале ўніверсітэта. Гасцей свята сустракаў духавы аркестр і ансамбль скрыпачоў Баранавіцкага музычнага каледжа, а ў атрыуме галоўнага корпуса была арганізавана інтэрактыўная выстава дасягненняў БарДУ у розных сферах дзейнасці.

Ужо ў сценах канцэртна-актавай залы гучалі шматлікія віншаванні ад афіцыйных асоб і ганаровых гасцей універсітэта. Ад імя міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь І.В. Карпенкі ўніверсітэт з 15-годдзем павіншаваў начальнік Галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі С.А. Каспяровіч. Віншавальныя прамовы прагучалі ад намесніка старшыні Брэсцкага аблвыканкама Г.І. Барысюка, намесніка старшыні Баранавіцкага гарвыканкама В.Ю. Шчарбакова, дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Т.Р. Якубовіч, прадстаўнікоў духавенства і іншых гасцей святочнага мерапрыемства. Разам з віншаваннямі прайшла і цырымонія ўзнагароджання супрацоўнікаў і выкладчыкаў універсітэта граматамі і падзякамі міністэрскага, абласнога і гарадскога значэння.

Яркім святочным акордам стала канцэртная праграма калектываў мастацкай творчасці. З днём нараджэння родную альма-матэр віншавалі студэнты, выпускнікі, а таксама будучыя абітурыенты БарДУ – удзельнікі ўзорнай вакальнай студыі сярэдняй школы №17 г. Баранавічы. З 15-годдзем універсітэт павіншаваў і спецыяльны госць святочнай канцэртнай праграмы – беларускі кампазітар, паэт, таленавіты спявак і музыкант, аўтар гімна БарДУ Фёдар Жыляк.

Няхай 15-годдзе Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта стане новым стартам для будучых перамог і дасягненняў!

Баранавіцкаму дзяржаўнаму ўніверсітэту 15 гадоў! Баранавіцкаму дзяржаўнаму ўніверсітэту 15 гадоў! Баранавіцкаму дзяржаўнаму ўніверсітэту 15 гадоў! Баранавіцкаму дзяржаўнаму ўніверсітэту 15 гадоў! Баранавіцкаму дзяржаўнаму ўніверсітэту 15 гадоў! Баранавіцкаму дзяржаўнаму ўніверсітэту 15 гадоў! Баранавіцкаму дзяржаўнаму ўніверсітэту 15 гадоў! Баранавіцкаму дзяржаўнаму ўніверсітэту 15 гадоў! Баранавіцкаму дзяржаўнаму ўніверсітэту 15 гадоў! Баранавіцкаму дзяржаўнаму ўніверсітэту 15 гадоў! Баранавіцкаму дзяржаўнаму ўніверсітэту 15 гадоў! Баранавіцкаму дзяржаўнаму ўніверсітэту 15 гадоў! Баранавіцкаму дзяржаўнаму ўніверсітэту 15 гадоў! Баранавіцкаму дзяржаўнаму ўніверсітэту 15 гадоў! Баранавіцкаму дзяржаўнаму ўніверсітэту 15 гадоў!
2019-07-09