.

Сеткавае ўзаемадзеянне з Джыззакскім дзяржаўным педагагічным інстытутам (Узбекістан)

У рамках дамовы аб супрацоўніцтве аб рэалізацыі сумесных адукацыйных праграм, падпісанай паміж Джыззакскім дзяржаўным педагагічным інстытутам і ўстановай адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт», у перыяд з 19 па 26 жніўня 2019 года ў г. Джызаку для ўзбекскіх абітурыентаў прайшлі ўступныя выпрабаванні па напрамках «Дашкольная адукацыя» і «Практычная псіхалогія».

У правядзенні ўступных экзаменаў у ДжДПІ прынялі ўдзел супрацоўнікі БарДУ - кандыдат біялагічных навук, дацэнт Д.С. Лундышаў і старшы выкладчык кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін факультэта педагогікі і псіхалогіі БарДУ С.А. Мартыненка.

Залічаныя студэнты будуць праходзіць навучанне па адукацыйнай праграме «2+2».

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі начальнік AМIДIТТ Гусейнава Інеса Эйвазаўна, тэлефон   48 78 72

Сеткавае ўзаемадзеянне з Джыззакскім дзяржаўным педагагічным інстытутам (Узбекістан) Сеткавае ўзаемадзеянне з Джыззакскім дзяржаўным педагагічным інстытутам (Узбекістан)
2019-08-30