.

Падведзены вынікі Міжнароднага дыстанцыйнага конкурсу «Сучасны педагог»

Падведзены вынікі Міжнароднага дыстанцыйнага конкурсу «Сучасны педагог», ініцыяванага Цэнтрам педагагічнага майстэрства «Новыя ідэі» (Расія), які праходзіў у перыяд з 16 па 23 верасня 2019 года.

Працы выкладчыкаў кафедры псіхалогіі сталі прызёрамі ў намінацыі «Метадычная распрацоўка»:

  1. Вучэбна-метадычны комплекс «Рэлігіязнаўства» для навучэнцаў першай ступені атрымання вышэйшай адукацыі Іцэнка Аляксандра Рыгоравіча, кандыдата філасофскіх навук, дацэнта кафедры псіхалогіі, адзначаны дыпломам першай ступені.
  2. «Практыкум па псіхалогіі развіцця. Псіхалогія дзяцінства (частка 1)» Яцэнка Таццяны Яўгенаўны, кандыдата псіхалагічных навук, дацэнта, загадчыка кафедры псіхалогіі, адзначаны дыпломам першай ступені.
  3. Метадычная распрацоўка «Тэарэтычныя аспекты арганізацыі інклюзіўнага адукацыйнага асяроддзя для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця: этапы, прынцыпы» старшага выкладчыка Тхорык Наталлі Сяргееўны, магістра педагагічных навук, даследчыка, адзначана дыпломам другой ступені.

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі спецыяліст факультэта педагогікі і псіхалогіі Шумская Ірына Ігараўна, тэлефон 40 66 93

Падведзены вынікі Міжнароднага дыстанцыйнага конкурсу «Сучасны педагог» Падведзены вынікі Міжнароднага дыстанцыйнага конкурсу «Сучасны педагог» Падведзены вынікі Міжнароднага дыстанцыйнага конкурсу «Сучасны педагог»
2019-09-26