УНИВЕРСIТЭТ

Студэнты інжынернага факультэта прынялі ўдзел ў Чэмпіянаце Беларусі і Балтыі 2019 «ICPC»

21 верасня адбыўся кваліфікацыйны раунд чвэрцьфінала міжнароднай студэнцкай алімпіяды па праграмаванні ICPC – Чэмпіяната Беларусі і Балтыі 2019 года!

Чэмпіянат аб'яднаў 15 устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь, Расіі, Эстоніі, Латвіі, Літвы, Польшчы і Фінляндыі. У чэмпіянаце прынялі ўдзел 90 каманд.

У якасці прадстаўнікоў ад Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта выступілі чатыры каманды студэнтаў 2 і 3 курсаў секцыі інфармацыйных сістэм і тэхналогій. Каманды паказалі свае ўменні і дасягнулі годных вынікаў. Для вырашэння прапанаваных задач студэнты выкарыстоўвалі высокаўзроўневыя мовы праграмавання C++, Java і C#. Варта таксама адзначыць, што алімпіяда праходзіла ў рэжыме анлайн у сценах нашага ўніверсітэта.

Удзел прымалі наступныя каманды:

  • «Fading_Hope» (група ІСТ-21)
  • «Na'Vi» (група ІСТ-21)
  • «Unnamed» (група ІСТ-31)
  • «IST-31» (група ІСТ-31)

Кіраўнік каманд – м.і.в.т., выкладчык Калько Аляксей Ігаравіч. Секцыя інфармацыйных сістэм і тэхналогій выказвае падзяку камандам і кіраўніку за ўдзел і жадае далейшых поспехаў!

Ответственный за достоверность и корректность представленной информации лаборант кафедры технологии машиностроения инженерного факультета Кузьмина Оксана Анатольевна, телефон 64 06 70

10.10.2019