УНИВЕРСIТЭТ

Духоўная сустрэча на факультэце славянскіх і германскіх моў

7 кастрычніка 2019 года адбылася традыцыйная сустрэча настаяцеля храма святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага айца Віталя са студэнтамі першага курса факультэта славянскіх і германсикіх моў. Гутарка была прысвечана духоўна-маральнаму выхаванню моладзі. Айцец Віталь распавёў першакурснікам аб асноўных правілах здаровага і маральнага ладу жыцця. Студэнты задавалі пытанні, на што атрымоўвалі разгорнутыя адказы з прывядзеннем мноства прыкладаў. У ходзе гутаркі закраналіся такія паняцці, як «Што такое шчасце?», «Як быць здаровым?», «Чаму аб здароўі сваіх будучых дзяцей трэба думаць ужо зараз?». У падвядзенні вынікаў сустрэчы была агучана яе галоўная думка: «Не варта браць ад жыцця ўсё, трэба браць ад жыцця лепшае».

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі адказны за навуковую працу на факультэце славянскіх і германскіх моў Прадун Ганна Васільеўна, тэлефон 40 89 13

10.10.2019