УНИВЕРСIТЭТ

VI справаздачна-выбарчая канферэнцыя пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі супрацоўнікаў універсітэта

3 кастрычніка ў аўдыторыі №309/4 па вул. Паркавай, 62, адбылася VI справаздачна-выбарчая канферэнцыя пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі супрацоўнікаў універсітэта Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі. На справаздачна-выбарную канферэнцыю абраны 91 дэлегат. Прыняло ўдзел у працы канферэнцыі 90 дэлегатаў. На справаздачна-выбарчай канферэнцыі прысутнічаў Васіленка Іван Іванавіч, старшыня Брэсцкага абласнога камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі. Традыцыйна ў рамках правядзення справаздачна-выбарчай канферэнцыі падводзіліся вынікі працы за прайшоўшы перыяд паўнамоцтваў прафкама і вызначыліся задачы на будучы перыяд.

Былі заслуханы даклады аб праведзенай працы старшыні прафкама, рэвізійнай, мандатнай, рэдакцыйнай камісій. Справаздачна-выбарная канферэнцыя дала здавальняючую ацэнку дзейнасці прафкама за перыяд з 15 кастрычніка 2014 па 3 кастрычніка 2019 года. У ходзе справаздач і выбараў старшынёй пярвічай прафсаюзнай арганізацыі супрацоўнікаў універсітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі абрана Жывула Людміла Уладзіміраўна, намеснікам старшыні абрана Шчэрба Таццяна Вадзімаўна. Выбраны склад прафсаюзнага камітэта дзякуе ўсім за аказаны давер і працягне сваю працу па абароне працоўных правоў і інтарэсаў работнікаў устаноў адукацыі.

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі старшыня прафкама супрацоўнікаў Жывула Людміла Уладзіміраўна, тэлефон 66 53 74

14.10.2019