.

Візіт Пасольства ЗША ў Рэспубліцы Беларусь ва ўстанову адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт»

16 кастрычнiка 2019 года часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі пані Джэніфер Хізэр Мур у рамках візіту ў Баранавіцкі гарадскі выканаўчы камітэт наведала ўстанову адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт». У час сустрэчы з адміністрацыяй універсітэта пані Мур адзначыла важнасць узаемадзеяння з універсітэтам для развіцця ўзаемаразумення паміж народамі, абмеркавала магчымасці супрацоўніцтва з установамі адукацыі ЗША.

Пані Мур азнаёмілася з матэрыяльнай базай універсітэта, наведала навуковыя і навучальныя лабараторыі, спартыўны комплекс, вывучыла вопыт функцыянавання Рэсурснага цэнтра інклюзіўнай адукацыі БарДУ.

Першы прарэктар БарДУ падзякаваў часоваму паверанаму ў справах ЗША ў Рэспубліцы Беларусь за шматгадовае ўзаемадзеянне ў галіне адукацыі і напрамкі стажораў праграмы Фулбрайта ў БарДУ ў якасці носьбітаў мовы для павышэння якасці падрыхтоўкі студэнтаў факультэта славянскіх і германскіх моў.

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі начальнік AМIДіТТ Гусейнава Інэса Эйвазаўна, тэлефон: 48 78 72

Візіт Пасольства ЗША ў Рэспубліцы Беларусь ва ўстанову адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» Візіт Пасольства ЗША ў Рэспубліцы Беларусь ва ўстанову адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» Візіт Пасольства ЗША ў Рэспубліцы Беларусь ва ўстанову адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» Візіт Пасольства ЗША ў Рэспубліцы Беларусь ва ўстанову адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт»
2019-10-22