.

На факультэце педагогікі і псіхалогіі прайшоў трэнінг для ініцыятыўных студэнтаў груп СП-21 і СП-31 па падрыхтоўцы да Рэспубліканскага конкурсу «100 ідэй для Беларусі»

На факультэце педагогікі і псіхалогіі прайшоў трэнінг для ініцыятыўных студэнтаў груп СП-21 і СП-31 па падрыхтоўцы да Рэспубліканскага конкурсу «100 ідэй для Беларусі». У якасці трэнера выступіў студэнт магістратуры факультэта першага года навучання, дырэктар «Студэнцкай майстэрнi інавацый» Аляксей Дыкман. За перыяд навучання Аляксей прынёс універсітэту 10 дыпломаў конкурсу «100 ідэй для Беларусі», тры з якіх маюць рэспубліканскі ўзровень (кіраўнік — В. І. Козел). А ў 2017 годзе праект «Студэнцкая майстэрня інавацый» стаў пераможцам у намінацыі «Нестандартны падыход у адукацыі».

На трэнінгу былі раскрыты наступныя тэмы: ідэі і прынцыпы конкурсу «100 ідэй для Беларусі»; патрабаванні да конкурсных прац: удалы і няўдалы праект; выступоўца як твар праекта; як прадставіць праект так, каб цябе пачуў ментар?; афармленне прэзентацыі для абароны праекта.

Будучыя педагогі маглі патрэніравацца абараняць свае ідэі.

Пасля заканчэння трэнінгу зацікаўленыя студэнты маглі асабіста задаць пытанні па афармленні ўласных праектаў i атрымаць кваліфікаваную дапамогу ў фарміраванні заяўкі на конкурс. Кожны з удзельнікаў трэнінгу мог запісацца на бясплатны курс па праектным менеджменце, прапанаваны кафедрай педагогікі, які ўключае ў сябе 7 заняткаў.

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі спецыяліст факультэта педагогікі і псіхалогіі Шумская Ірына Ігараўна, тэлефон: 40 66 93

На факультэце педагогікі і псіхалогіі прайшоў трэнінг для ініцыятыўных студэнтаў груп СП-21 і СП-31 па падрыхтоўцы да Рэспубліканскага конкурсу «100 ідэй для Беларусі»
2019-10-22