.

Урачыстае адкрыццё перасовачнай выставы «Лагер смерці Трасцянец. Гісторыя і памяць»

22 кастрычніка 2019 года ва ўстанове адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» адбылося ўрачыстае адкрыццё перасовачнай выставы «Лагер смерці Трасцянец. Гісторыя і памяць».

Арганізатарамі выставы выступілі: Пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Рэспубліцы Беларусь, Міжнародны адукацыйны цэнтр (Дортмунд), Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ёханэса Рау, Гістарычная майстэрня імя Леаніда Левіна, установа адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт».

Выстава арганізавана пры падтрымцы Федэральнага міністэрства замежных спраў Германіі, прадстаўніцтва Народнага саюза Германіі па догляду за ваеннымі магіламі ў Рэспубліцы Беларусь і Евангелічнай царквы ў Гессене і Насау.

Праектным партнёрам выставы стаў фонд «Помнік забітым габрэям Еўропы» (горад Берлін).

Са словамі прывітання да гасцей і ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуўся прарэктар па навуковай рабоце БарДУ, кандыдат эканамічных навук, дацэнт Клімук Уладзімір Уладзіміравіч. У сваім выступленні ён падкрэсліў, што выстава будзе спрыяць рашэнню наступных асноўных задач:

  • пашырэнню далягляду ўсіх зацікаўленых па праблематыцы масавых знішчэнняў мірных грамадзян, ваеннапалонных;
  • паглыбленню ведаў навучэнцаў па асобных тэмах у рамках навучальных праграм;
  • актывізацыі навукова-даследчай работы студэнтаў па ваенна-гістарычнай тэматыцы. 

Перад прысутнымі таксама выступілі: пастаянны прадстаўнік пасла Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Рэспубліцы Беларусь Ана Лютар, дырэктар Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра імя Ёханэса Рау Віктар Балакіраў, загадчыкаў кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін факультэта педагогікі і псіхалогіі БарДУ Дземідовіч Анатоль Віктаравіч і студэнтка БарДУ Дар'я Паўлоўская.

Прысутныя на мерапрыемстве студэнты БарДУ адзначылі высокі пазнавальны, навуковы і ідэйна-патрыятычны ўзровень экспазіцыйных матэрыялаў, прадстаўленых супрацоўнікам Гістарычнай майстэрні імя Леаніда Левіна Аляксандрам Даўгоўскім.

«Тэма вайны і Вялікай Перамогі заўсёды выклікала і працягвае выклікаць глыбокі водгук у сэрцах грамадзян нашай краіны», — адзначылі прысутныя на мерапрыемстве.

Урачыстае адкрыццё перасовачнай выставы «Лагер смерці Трасцянец. Гісторыя і памяць» Урачыстае адкрыццё перасовачнай выставы «Лагер смерці Трасцянец. Гісторыя і памяць» Урачыстае адкрыццё перасовачнай выставы «Лагер смерці Трасцянец. Гісторыя і памяць» Урачыстае адкрыццё перасовачнай выставы «Лагер смерці Трасцянец. Гісторыя і памяць» Урачыстае адкрыццё перасовачнай выставы «Лагер смерці Трасцянец. Гісторыя і памяць» Урачыстае адкрыццё перасовачнай выставы «Лагер смерці Трасцянец. Гісторыя і памяць» Урачыстае адкрыццё перасовачнай выставы «Лагер смерці Трасцянец. Гісторыя і памяць»
2019-10-24