.

Гутарка айца Віталя са студэнтамі на тэму «Навука і рэлігія»

14.10.2019 у чарговы раз студэнты факультэта славянскіх і германскіх моў сустрэліся з протаіерэем, кандыдатам багаслоўя, настаяцелем храма Святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага айцом Віталём. У гэты раз гутарка была прысвечана тэме «Навука і рэлігія». У ходзе сустрэчы было адзначана, што багаслоўе як дысцыпліну выкладаюць у вядучых універсітэтах свету. Айцец Віталь прывёў мноства прыкладаў і разважанняў пра важнасць веры. Гучалі імёны Ісаака Ньютана, Галілеа Галілея і іншых выдатных дзеячаў навукі і культуры з сусветным імем, у чыіх лёсах вера зыграла важную ролю. Айцец Віталь растлумачыў, у чым сутнасць і адрозненні паняццяў навукі і рэлігіі, а таксама адказаў на пытанні студэнтаў.

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі — адказны за навуковую працу на факультэце славянскіх і германскіх моў Прадун Ганна Васільеўна, тэлефон: 40 89 13

Гутарка айца Віталя са студэнтамі на тэму «Навука і рэлігія»
2019-10-24