.

Дзень маркетолага на факультэце эканомікі і права

25 кастрычніка на факультэце эканомікі і права адбылася дзелавая гульня «Маркетынгавая манаполія» ў рамках святкавання Дня маркетолага ў Рэспубліцы Беларусь.

Выкладчыкі кафедры маркетынгу і менеджменту факультэта эканомікі і права, а таксама студэнты III курса спецыяльнасці «Электронны маркетынг» падрыхтавалі дзелавую гульню «Маркетынгавая манаполія» для навучэнцаў старэйшых класаў школ горада Баранавічы і прымеркавалі яе да святкавання Дня маркетолага.

Першымі, хто ацаніў дзелавую гульню, былі навучэнцы 10 «Б» і 11 «А» класаў сярэдняй школы № 19 горада Баранавічы. Удзел у дзелавой гульні стаў адным з многіх напрамкаў супрацоўніцтва са школьнікамі ў рамках прафарыентацыйнай працы факультэта эканомікі і права.

Пры стварэнні і правядзенні дзелавой гульні «Маркетынгавая манаполія» былі выкарыстаны аўтарскія распрацоўкі студэнтаў факультэта эканомікі і права спецыяльнасцяў «Маркетынг» і «Электронны маркетынг», уключаючы інвентар і сертыфікаты ўдзельнікаў.

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі — намеснік дэкана факультэта эканомікі і права Грыцэвіч Святлана Аляксандраўна, тэлефон: 66 94 77

Дзень маркетолага на факультэце эканомікі і права Дзень маркетолага на факультэце эканомікі і права Дзень маркетолага на факультэце эканомікі і права Дзень маркетолага на факультэце эканомікі і права Дзень маркетолага на факультэце эканомікі і права
2019-10-29