УНИВЕРСIТЭТ

Рэгіянальнае філасофска-інтэлектуальнае мерапрыемства «Пытанне філосафу»

Кафедрай псіхалогіі і фізічнага выхавання 3 снежня 2019 года было праведзена рэгіянальнае філасофска-інтэлектуальнае мерапрыемства «Пытанне філосафу» ў фармаце адкрытай дыскусійнай пляцоўкі, прымеркаванае да Сусветнага дня філасофіі, заснаванага ЮНЭСКА ў 2002 годзе (трэці чацвер лістапада).

У мерапрыемстве прынялі ўдзел студэнты першых курсаў факультэта педагогікі і псіхалогіі, а таксама навучэнцы 1011 класаў і педагогі-псіхолагі дзяржаўных устаноў адукацыі «Сярэдняя школа № 10 г. Баранавічы», «Сярэдняя школа № 16 г. Баранавічы», «Сярэдняя школа № 19 г.Баранавічы», «Сярэдняя школа № 20 г. Баранавічы», «Гімназія № 2 г. Баранавічы». Мерапрыемства спрыяла азнаямленню студэнтаў і навучэнцаў са спецыфікай філасофскай навукі, праблемным полем гэтай старажытнай формы чалавечай інтэлектуальнай дзейнасці, актывізацыі цікавасці да рацыянальна-філасофскага пошуку адказаў на вечныя светапоглядныя пытанні.

З прывітальным словам выступіла Яцэнка Таццяна Яўгенаўна, загадчык кафедры псіхалогіі.

Мадэратар дыскусійнай пляцоўкі — Іцэнка Аляксандр Рыгоравіч, кандыдат філасофскіх навук, бакалаўр багаслоўя, магістр гістарычных навук, дацэнт кафедры псіхалогіі і фізічнага выхавання.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел Кармнова Надзея Аляксандраўна, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт, дацэнт кафедры псіхалогіі і фізічнага выхавання, і Пятроўскі Мікалай Аляксандравіч, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт, выканаўца абавязкаў загадчыка кафедры агульнаправавых дысцыплін і дзяржаўнага кіравання факультэта эканомікі і права.

У працэсе правядзення мерапрыемства падымаліся такія вечныя філасофскія пытанні, як праблема любові, справядлівасці і маралі, віртуальнай рэальнасці, сэнсу жыцця, свабоды волі чалавека і інш. Студэнты, навучэнцы, педагогі-псіхолагі ў рэжыме адкрытага дыялогу маглі задаць сваё пытанне філосафу, выказаць свае пазіцыі, прыняць удзел у дыскусіі ў рамках пазначанага поля філасофскіх праблем.

Навукоўцы паспрабавалі акрэсліць вектары вырашэння гэтых пытанняў, уключаючы адлюстраванне ўласнага бачання, а таксама раскрылі іх у рэтраспектыве гісторыка-філасофскіх рэфлексій вялікіх філосафаў сусветнага ўзроўню.

Удзельнікі мерапрыемства ўзнагароджаны дыпломамі і сертыфікатамі.

Мерапрыемства стала карысным вопытам для навучэнцаў, прыадкрыла глыбіню філасофскай думкі, якая стагоддзямі назапашвалася чалавецтвам у яго інтэлектуальным пошуку Праўды.

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі спецыяліст факультэта педагогікі і псіхалогіі Шумская Ірына Ігараўна, тэлефон: 40 66 93

12.12.2019